19 красавiка 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія СМІ назвалі версію расстрэлу ў вайсковай частцы Забайкалля

Расейскія СМІ назвалі версію расстрэлу ў вайсковай частцы Забайкалля

Там пабывала камісія Мінабароны РФ.

Фізічны гвалт у дачыненні да Раміля Шамсутдзінава не пацвердзіўся, але ў яго быў асабісты канфлікт з афіцэрам, мяркуе камісія. Трагедыю маглі справакаваць псіхічная перагрузка і слабы кантроль камандзіраў аддаленай часткі, піша РБК.

Камісія Мінабароны, якая працуе ў пасёлку Горны Забайкальскага краю, пацвердзіла «міжасобасны канфлікт» і «псіхалагічную несумяшчальнасць» шарагоўца Раміля Шамсутдзінава, які адкрыў стральбу ў калег, з афіцэрам, які знаходзіўя ў складзе варты, але факты фізічнага гвалту ў дачыненні да шарагоўца не пацвердзіліся, апавяла крыніца РБК у камісіі і пацвердзіла крыніца, знаёмая з папярэднімі высновамі камісіі.

«Версіі пра нестатутныя ўзаемаадносіны, збіццё і іншыя віды фізічнага гвалту не знайшлі пацверджання. Але падвышаная псіхічная нагрузка, адчуваная вайскоўцамі падчас нясення вартавой службы, магла спрыяць пераходу міжасобасных канфліктаў да дзеянняў, якія прывялі да трагедыі», – заявіла адна з крыніцаў РБК.

Воінская частка размешчаная далёка ад камандавання і ваеннай пракуратуры, камандзіры рэдка кантралявалі абстаноўку, сярод іншага падбор асабістага складу для варты, кажуць абедзве крыніцы РБК са спасылкай на папярэднія вынікі працы камісіі.

«Камандзіры, што дапусцілі парушэнні, будуць змушаныя да адказнасці аж да звальнення», – заявіла РБК крыніца, блізкая да камісіі.

25 кастрычніка шараговец Раміль Шамсутдзінаў страляў у калег на тэрыторыі вайсковай часткі 54160 у пасёлку Горны ў Забайкаллі. Траўмы атрымалі дзесяць чалавек, восем з іх загінулі. Шамсутдзінаў пастановай суда арыштаваны на два месяцы; следства распачало справу паводле артыкула Крымінальнага кодэксу аб забойстве дзвюх або больш асобаў.

Мінабароны, каментуючы ўчынак Шамсутдзінава, раней заяўляла, што гаворка ідзе пра нервовы зрыў, выкліканы асабістымі абставінамі, не звязанымі з праходжаннем ваеннай службы.

Бацька шарагоўца Салім Шамсутдзінаў меркаваў, што следства хоча схаваць дзедаўшчыну ў вайсковай частцы. «Я думаю, яны хочуць ускласці віну на асабістыя адносіны або тое, што ён ненармальны, а не тое, што магла быць дзедаўшчына», – казаў бацька Шамсутдзінава.

У Крамлі не пракаментавалі тое, што здарылася. Як растлумачыў прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Дзмітрый Пяскоў, «гэта не пытанні прэзідэнта».

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках