12 лiстапада 2019, aўторак, 0:14
Час
Рубрыкі

У расейскіх субмарын у Крыме выявілі нечаканы дэфект

6
У расейскіх субмарын у Крыме выявілі нечаканы дэфект

Гэта робіць іх лёгкай мішэнню.

Расейскія дызель-электрычныя падводныя лодкі (ДЭПЛ) праекта 636 «Варшавянка», якія з'яўляюцца аднымі з самых бясшумных у свеце, «маральна састарэлі», піша lenta.ru са спасылкай на «Военно-промышленный курьер».

Штотыднёвая газета адзначае, што ДЭПЛ могуць знаходзіцца ў падводным стане да 3 дзён, тады як сучасныя не атамныя падводныя лодкі (НАПЛ) - да 14 дзён. «Толькі чалавек з пачуццём чорнага гумару можа назваць падводнай лодку, вымушаную раз на адзін - тры дні альбо усплываць цалкам, альбо часткова пад прыладу ПДП (праца дызеляў пад вадой) і некалькі гадзін стукаць рухавікамі, зараджаючы акумулятарныя батарэі», - запэўнівае выданне.

Паводле газеты, ДЭПЛ, абсталяваныя крылатымі ракетамі «Калібр-ПЛ», эфектыўныя толькі супраць непадрыхтаванага супраціўніка накшталт сірыйскіх тэрарыстаў, тады як у выпадку вайны з падрыхтаваным ворагам такія субмарыны, «якія адышлі ад родных берагоў больш чым на 200 міль, назад не вернуцца».

Таксама выданне нагадвае, што ДЭПЛ праекта 636 «Варшавянка» можа «дзякуючы паніжанаму ўзроўню шуму прайсці незаўважанымі побач з пасіўнымі акустычнымі сістэмамі, але іх даволі лёгка выявіць нават не самымі новымі актыўнымі сродкамі выяўлення».

У кастрычніку галоўнакамандуючы Вайскова-марскіма флотам (ВМФ) адмірал Мікалай Яўменаў заявіў, што ў лістападзе на «Адміралцейскіх верфях» (Санкт-Пецярбург) павінны быць адначасова закладзеныя дызель-электрычныя падводныя лодкі «Уфа» і «Магадан» праекту 636.3 «Варшавянка».

У тым жа месяцы, паводле крыніцаў Mil.Press FlotProm у вайскова-прамысловым комплексе, у Расеі пачалася доследна-канструктарская праца (ДКП), якая прадугледжвае стварэнне паветранезалежнай энэргаўстаноўкі (ПНЭУ) для НАПЛ.

У снежні 2014 года прадстаўнік «Рубіна» Андрэй Баранаў паведаміў, што серыя з шасці субмарын праекта 636.3 «Варшавянка» для Чарнаморскага флоту (ЧФ) стане, імаверна, апошняй пабудовай такіх лодак для ВМФ.

Падводныя лодкі праекта 636 «Варшавянка», якія належаць да трэцяга пакалення субмарын, уважаюцца за адны з самых бясшумных у

свеце. У распараджэнні Чарнаморскага флоту (ЧФ) маецца шэсць такіх караблёў. Субмарыны з'яўляюцца носьбітамі крылатых ракет «Калібр-ПЛ».

ВНЭУ дазваляе НАПЛ плаваць працяглы час пад вадой без неабходнасці падымацца на паверхню. Такія субмарыны ёсць на ўзбраенні, зрэшты, у Францыі (група кампаній Naval), Швэцыі (Saab), Нямеччыны (Siemens і ThyssenKrupp Marine Systems), Японіі (Kawasaki пры падтрымцы Saab), Гішпаніі (Técnicas Reunidas) і Кітая.