14 лiстапада 2019, Чацвер, 13:11
Добрая навіна
Рубрыкі

30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты

2
30 гадоў таму адбылося першае дазволенае шэсце ў Курапаты

Як гэта было?

30 гадоў таму, 29 кастрычніка 1989 года, у Менску прайшло першае афіцыйна дазволенае (тады яшчэ савецкімі ўладамі) шэсце на Дзяды. Яно скончылася ў Курапатах, дзе за год да таго Зянон Пазняк і Леанід Шмыгалёў знайшлі парэшткі людзей, расстраляных у часы сталінскага "Вялікага тэрору", паведамляе euroradio.fm.

Тады ў Курапатах быў усталяваны самы першы вялікі крыж, вакол якога пасля вырас народны мемарыял з сотняў крыжоў у памяць аб расстраляных. Перад людзьмі выступалі відавочцы падзей - яшчэ былі жывыя бабулі і дзядулі, якія дзецьмі - у 1930-х - бачылі машыны НКВД, якія адна за адной заязджалі ў Курапацкі лес, і чулі стрэлы.

Здымкі знайшоў у сваім архіве фатограф Васіль Сямашка. Ён зрабіў іх у 17 гадоў на камеру "Зеніт-11", гэта быў першы ў ягоным жыцці фотарэпартаж. Ён згадвае, што за шэсцем назірала шмат фатографаў з больш прафесійнай тэхнікай. Але савецкая прэса праігнаравала мерапрыемства - гэтак жа, як у наш час беларуская дзяржаўная прэса не звяртае ўвагі на "Ноч расстраляных паэтаў", які 29 кастрычніка праводзяць у Курапатах грамадскія актывісты.

1989 ГОД, ЛЮДЗІ Ў КУРАПАЦКІМ ЛЕСЕ/ВАСІЛЬ СЯМАШКА