18 красавiка 2024, Чацвер, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіцца новы кінаклуб: у дзень адкрыцця пакажуць фільм пра Юрыя Шаўчука

У Менску з'явіцца новы кінаклуб: у дзень адкрыцця пакажуць фільм пра Юрыя Шаўчука
ЮРЫ ШАЎЧУК

Фільм зняў Павел Селін.

3 лістапада ў Менску адкрываецца новы кінаклуб «Артфармат». Аматары аўтарскага кіно змогуць сустракацца, глядзець фільмы на мове арыгіналу, абмяркоўваць і знаёміцца з іх стваральнікамі. На першай сустрэчы на вялікім экране пакажуць дакументальны фільм Паўла Селіна «Юра музыка» пра нязменнага лідара гурту «ДДТ» Юрыя Шаўчуку. Рэжысёр і аўтар сцэнару прэзентуе карціну асабіста.

Закуліссе канцэртаў, праца над альбомамі, рэпетыцыі і выступленні перад шматтысячнымі заламі ў дзясятках гарадоў - каб усё гэта зафіксаваць, здымачная група суправаджала музыку на працягу 11 гадоў.

«За гэтыя гады здымкі то спыняліся, то нейкім цудам аднаўляліся. Навошта я гэта рабіў? Таму, што для мяне Шаўчук - своеасаблівы камертон рэальнасці. Ён як ніхто здольны прапусціць праз сябе жыццё і выказаць яго словамі. А гэты фільм - спроба вачыма майго героя ўбачыць, як змянілася Расея за 11 гадоў, вершы Шаўчука і ён сам, яго музыка, гурт ДДТ», - адзначае Павел Селін.

Як паведамілі Еўрарадыё ў агенцтве ARS Communications Minsk, пляцоўкамі для сустрэч сябраў клуба стануць кінатэатры VOKA CINEMA і Silver Screen. Паказ фільма «Юра музыка» адбудзецца 3 лістапада а 19:00 у зале VOKA CINEMA.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках