17 лiстапада 2019, Нядзеля, 21:53
Дзень другі
Рубрыкі

Жанчына з сякерай напала на Кафедральны сабор Святога Духа ў цэнтры Менска

20
Жанчына з сякерай напала на Кафедральны сабор Святога Духа ў цэнтры Менска

Аднаму з мужчын удалося перахапіць сякеру.

50-гадовая жыхарка Менска наведала Кафедральны сабор Святога Духа на Нямізе, дастала сякеру і нанесла ёй некалькі ўдараў па фасадзе будынка. Відавочцы паведамілі пра інцыдэнт на нумар 102, а адзін з мужчын, які быў побач, перахапіў сякеру і ўтрымліваў жанчыну да прыбыцця міліцыянтаў, паведамляе МУС.

Сёння, 30 кастрычніка, а 17:00 50-гадовая жыхарка Менска падышла да Кафедральнага сабору Святога Духа на Нямізе, дастала сякеру і нанесла ёй некалькі ўдараў па фасадзе будынка. Жанчына пашкодзіла сякерай фрэскі па абодва бакі ад уваходу, а таксама разбіла ліхтар над ганкам.

Як бачная на відэа, мужчына падбег да жанчыны і перахапіў сякеру. Відавочцы патэлефанавалі па нумары 102. Як паведамляе МУС, да прыбыцця міліцыі жанчыну ўтрымлівалі мінакі.

Міліцыянты даставілі жанчыну ў бальніцу з мэтай правесці абследаванне. Вядома, што жанчына нідзе не працуе, а раней не прыцягвалася да крымінальнай адказнасці. Матывы ўчынку высвятляюцца.