25 красавiка 2024, Чацвер, 20:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Пінскам праз кола, якое лопнула, сутыкнуліся два грузавікі

10
Пад Пінскам праз кола, якое лопнула, сутыкнуліся два грузавікі
ФОТА: ДАІ

Адзін чалавек загінуў, два пацярпелі.

Адзін з кіроўцаў загінуў пры сутыкненні двух грузавікоў на Піншчыне, паведамілі tut.by ў ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкама.

Аварыя адбылася 31 кастрычніка, блізу 13.25, на 431-м кіламетры трасы М10 Кобрын - Гомель - мяжа РФ. Устаноўлена, што 27-гадовы кіроўца МАЗа рухаўся ў бок Пінска. Паводле папярэдняй інфармацыі, у аўтамабілі лопнула пярэдняе левае кола, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і рэзнуўся ў грузавік, якім кіраваў 60-гадовы мужчына.

У выніку ДТЗ кіроўца МАЗа ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння, а яго 59-гадовы пасажыр і кіроўца другога грузавіка атрымалі траўмы і былі шпіталізаваныя.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ. Прычыны і абставіны аварыі высвятляюцца.

ФОТА: ДАІ
ФОТА: ДАІ
ФОТА: ДАІ
Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках