16 красавiка 2024, aўторак, 23:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У магілёўскі інтэрнат кінулі «кактэйль Молатава»

3
У магілёўскі інтэрнат кінулі «кактэйль Молатава»
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Бутэлька разбілася аб раму, ад чаго тая загарэлася.

У ноч на 27 кастрычніка 30-гадовы магілёвец звярнуўся ў міліцыю. Ён паведаміў, што ў акно яго пакоя кінулі «кактэйль Молатава». На шчасце, бутэлька разбілася аб раму, ад чаго тая загарэлася, паведамляе прэс-служба УУС Магілёўскага аблвыканкама.

Магілёвец сам патушыў агонь, але заўважыў каля будынку сілуэты двух чалавек. Пасля гэтага ён выклікаў міліцыю.

Неўзабаве праваахоўнікі затрымалі падазраваных. Гэта былі два магілёўцы ва ўзросце 23 і 22 гадоў. Прычым адзін з іх быў суседам пацярпелага.

Высветлілася, што напярэдадні маладзёны выпівалі і ўспомнілі свайго знаёмага. Яны вырашылі яму адпомсціць за тое, што «скупы на цыгарэты і вучыць жыць».

Цяпер зламыснікі знаходзяцца ў ІЧУ. На іх распачалі крымінальную справу за замах на наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках