25 красавiка 2024, Чацвер, 16:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка назваў мерапрыемства ў Жытоміры «пляцоўкай рэгіёнаў Расеі»

68
Лукашэнка назваў мерапрыемства ў Жытоміры «пляцоўкай рэгіёнаў Расеі»

(абноўлена) Дыктатар здзівіў Зяленскага.

Гэта першая сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Зяленскі. «Салiдарнасць» адзначыла цікавы момант, які адбыўся на перамовах у вузкім складзе.

Прэзідэнт Украіны пачаў са слоў: «Добры дзень, сябры!». І, як піша БелТА, ва ўступным слове перайшоў з расейскай на ўкраінскую мову, адзначыўшы, што нават так кіраўнікі дзяржаў разумеюць адзін аднаго:

- Нашы людзі прыязныя, ментальна абсалютна блізкія. І я ганаруся, што ў нас такія добрыя стасункі і суседзі.

Пасля закрытых перамоў адбылася прэс-канферэнцыя Зяленскага і Лукашэнкі. Зяленскі прадоўжыў гаварыць па-ўкраінску. Распавядаў аб блізкасці двух народаў:

- Я думаю, што нашы людзі прыязныя, маральна блізкія. Я ганаруся і ўпэўнены, што кожны ўкраінец ганарыцца тым, што ў нас такія добрыя суседзі і дачыненні.

Дарэчы, напярэдадні сустрэчы Лукашэнкі і Зяленскага адбыўся абмен затрыманымі асобамі. 3 кастрычніка Украіна заявіла аб вызваленні падазраванага ў шпіянажы Юрыя Палітыкі. Сёння Беларусь вызваліла журналіста Паўла Шаройку.

На Форуме не абышлося без канфузу. Лукашэнка чамусьці назваў мерапрыемства ў Жытоміры «пляцоўкай рэгіёнаў Расеі».

- Калісьці ў нас у 2012 годзе было больш за восем мільярдаў тавараабарачэння. Таму яно ўпала, па-мойму - да чатырох. І вы ведаеце, Уладзімір Аляксандравіч, гэтая пляцоўка рэгіёнаў Расеі, непасрэдныя кантакты кіраўнікоў рэгіёнаў...

- Украіны, - паправіў яго Зяленскі.

- Я спалохаўся, няўжо я Уладзімір Уладзіміравіч сказаў.

- Дзякуй Богу, што не.

- Прашу прабачэння, вы вядома разумееце, - сказаў Лукашэнка і зноў пачаў чытаць з паперкі.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках