23 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі юань б'е па залатым запасе Расеі

4
Кітайскі юань б'е па залатым запасе Расеі

Не горш за аходнія санкцыі.

У той час як прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін на пасяджэнні форуму «Расейскі энэргетычны тыдзень» чарговым разам разрадзіўся «перлам», што даляр неўзабаве абрынецца, таму, што ад яго адмаўляюцца ў свеце, сама Расея панесла чарговыя страты ЗВР праз гэтую самую адмову ад даляра, піша sprotyv.info.

Як вядома, з 2018 года Расея значна паскорыла працэс дэдалярызацыі сваіх золатавалютных рэзерваў і значную частку даляравай масы, а менавіта $69,2 млрд пералічыла ў 464,4 млрд юаняў.

Аднак юань - недастаткова стабільная валюта, а з абвастрэннем гандлёвай вайны з ЗША і зусім патаннела за лета на 6,5% (на 14% за год) і цяпер таргуецца ля адзнакі 7,15 юаня за даляр. Зразумела, гэта не магло не адбіцца на ЗВР РФ, якія на такім падзенні страцілі, груба кажучы, $4,2 млрд.

Нагадаю, што праз дэвальвацыю юаня ў 2018 годзе Цэнтрабанк РФ страціў $5 млрд, а з пачатку 2019 і да старту новай фазы гандлёвай вайны ЗША і КНР страты склалі $2,1 млрд. Такім чынам, выніковая страта ЗВР Расеі за трыманне гэтых юаняў за ўвесь перыяд дэдалярызацыі ўжо перавысіла $10 млрд і склала $11,3 млрд. А за акном толькі кастрычнік і да канца года ад кітайскай нацыянальнай валюты чакаюць здабыцця адзнакі 7,35 за даляр.

Акрамя таго, не забываем, што ў парыве дэдалярызацыі Расея прымае за аплату сваіх тавараў (у асноўным вайсковага прызначэння) нацыянальныя валюты, такія як турэцкая ліра, індыйскія рупіі, іранскія рыялы, венесуэльскія балівары. А ўсе гэтыя валюты, як вядома, стабільнасцю таксама пахваліцца не могуць.

Вось і скажыце, што Кітай не ўводзіў супраць Расеі санкцыі. Свае асаблівыя, усходнія.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках