19 красавiка 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Апрануты па-дзелавому мужчына моўчкі падышоў і пацалаваў сцяг»

4
«Апрануты па-дзелавому мужчына моўчкі падышоў і пацалаваў сцяг»

Гісторыя на пікеце па зборы подпісаў з нацыянальнай сімволікай.

Цікавы выпадак на пікеце па зборы подпісаў апісала ў «Фэйсбуку» журналістка Вольга Гардзейчык.

«Мая сяброўка стаіць у пікеце ў гэтыя дні. Над ёй - велізарны, у 3 метры, бел-чырвона-белы сцяг. Дзеля яго, у асноўным, яна і пагадзілася («Калі я яшчэ пад сваім сцягам у цэнтры горада так пастаю?»).

Людзі падыходзяць - хто пагаварыць, хто пасварыцца.

А ўчора раніцай адзін мужчына, гадоў 35-40, апрануты па-дзелавому, падышоў моўчкі, пацалаваў сцяг і пайшоў далей.

- Дзін, - кажу. - Я б за такое год у пікеце стаяла.

- А можа, мы ўсе дваццаць гадоў за гэта адстаялі, - адказвае».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках