25 красавiка 2024, Чацвер, 2:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША прынялі на ўзбраенне ўдарную атамную субмарыну

1
У ЗША прынялі на ўзбраенне ўдарную атамную субмарыну
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Субмарыны гэтага тыпу здольныя знаходзіцца пад вадой цягам некалькіх месяцаў.

У баявы склад Вайскова-марскіх сіл ЗША на цырымоніі ў горадзе Гротане прынялі ўдарную атамную падводную лодку USS Oregon SSN 793, абсталяваную 12-ю крылатымі ракетамі Tomahawk, піша «УНІАН».

«Oregon з'яўляецца 20-й падводнай лодкай класа «Вірджынія», якая мае адмысловае гукапаглынальнае пакрыццё корпуса і бясшумную рухальную ўстаноўку. Падлодкі гэтага тыпу здольныя развіваць хуткасць, большую за 25 вузлоў і знаходзіцца на баявым дзяжурстве пад вадой цягам некалькіх месяцаў», - гаворыцца ў паведамленні.

Кошт пабудовы кожнай такой падлодкі класа «Вірджынія» чацвёртага пакалення ацэньваецца прыкладна на 2,7 мільярда даляраў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках