19 красавiка 2024, Пятніца, 11:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка – чыноўнікам: Хлопцы, вы ўсё давялі да абсурду

82
Леанід Заіка – чыноўнікам: Хлопцы, вы ўсё давялі да абсурду
ЛЕАНІД ЗАІКА

Эканаміст апавёў пра дурняў ва ўладных кабінетах.

У эканамічных выніках на «Прымусе» вядомы эканаміст, кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка выказаў меркаванне, што прырода раўнамерна размяркоўвае людзей паводле іх інтэлектуальных здольнасцяў: 5% – гэта разумныя, таленавітыя, здольныя людзі. І для процівагі ім ствараецца таксама 5% сапраўдных дурняў. Леанід Заіка мяркуе, што часцяком сапраўдныя дурні канцэнтруюцца менавіта ў кабінетах чыноўнікаў:

– Які нармальны чалавек можа прапанаваць, што для таго, каб ездзіць на аўтамабілі, трэба заплаціць за цэлы месяц? Адзін раз праехаўся – плаці месячную плату. Вось і атрымліваецца, што ў нас ёсць цэлая група вельмі цікавых людзей, якая называецца Міністэрства фінансаў. Гэта пяць адсоткаў, пра якія я і казаў. Яны там сканцэнтраваліся. Могуць на мяне крыўдзіцца, могуць не крыўдзіцца

А чаму трэба плаціць штомесяц? Пойдзем далей, трэба плаціць за кожную паездку. Давайце наймём дзесьці паўмільёна інспектараў. Вось я пад'ехаў да дома, а там ужо стаіць Вася. Абавязкова ў форме, можа, і палкоўнік. Кажа: «Леанід Фёдаравіч, колькі вы праехалі?» Я кажу: «Шэсць кіламетраў трыста дваццаць метраў». А ён адказвае: «З вас тры капейкі». Давайце так працаваць. Хлопцы, вы ўсё давялі да абсурду.

– Паглядзіце, чым займаецца Савет міністраў. 25 верасня пастановы № 656 і № 655 «Аб адчужэнні маёмасці менскага МЗОРa і віцебскага Віцязя». І там яны апісваюць, як да 26 сакавіка 2020 года трэба прадаваць гэтыя памяшканні. Больш за ўсё мяне дзівіць графа: «Рынкавы кошт на стан 26 сакавіка 2019 года без падатку на даданую вартасць». Вось яны прыдурваюцца або рэальна мяркуюць, што гэта рынкавы кошт, што яны там напісалі?

– Не, гэта неадукаванасць і прафесійная некампетэнтнасць. Хлопцы, вы чуеце? Растлумачце, што вы там «нафіндзячылі» з гэтымі лічбамі. У мяне такое ўжо было з аднымі самавітымі структурамі. Калі я пачаў ім усё тлумачыць, то зразумеў, што трэба пісаць кнігі пра ацэнку нерухомасці. Там проста карова не стаяла, бык не валяўся і свіння не прабягала міма.

Па-першае, калі вы пішаце «рынкавы кошт» – то вы проста трапілі ў лужыну. Больш-менш падышло б вызначэнне «рынкавая цана».

Як эканаміст, які выкладаў эканамічную тэорыю ў розных ВНУ, уключаючы і беларускія. Можна так пажартаваць? Дык вось, я хачу сказаць, што ў Беларусі страчаны густ да эканамічнай тэорыі. Усе пішуць, прыдумляюць розныя зборы. Крэдыты на падручнікі, крэдыты на школьную форму. Ёсць і такое. Вось, хлопцы, што вы робіце?! Тут ужо маўзера не хопіць, тут патрэбен MG-34.

А ўсё з прычыны таго, што ніхто не б'е чыноўнікаў па руках. Я прапаную ўвесці цялесныя пакаранні для чыноўнікаў, якія прапануюць эканамічна непісьменныя рэчы. У чым гэта будзе заключацца? Бярэм томік Маркса на нямецкай мове, б'ем лёгенька па галаве, і хай чытае. Потым бярэм Мізэса на ангельскай, б'ем па галаве, і хай чытае. Бамс! Вось табе Антоніа Пезенці на італьянскай мове. Хоць нешта з'явіцца ў гэтых галовах. Бляск у вачах з'явіцца.

Таксама Леанід Заіка пракамэнтаваў падвышэнне коштаў на цукар у Беларусі:

– Гэта сведчанне таго, што мы зайшлі ў цукровы тупік. Хлопцы, не «зацукроўвайце» краіну, мне сорамна, калі расейцы прадаюць цукар у сябе за 60 цэнтаў, а мы патрабуем 70 цэнтаў. А потым хтосьці едзе ў Маскву і кажа «дайце мне грошы за падатковы манеўр». Хлопцы, цукар павінен быць танным, а спажываць яго трэба мала.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках