23 красавiка 2024, aўторак, 18:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Золатавалютныя рэзервы Беларусі аселі

10
Золатавалютныя рэзервы Беларусі аселі

Сродкі пайшлі на выплату пазыкаў.

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 кастрычніка 2019 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 8,831 млрд даляраў (у эквіваленце), паведаміла прэс-служба Нацбанка.

За верасень золатавалютныя рэзервы знізіліся на 60,1 млн даляраў (на 0,7%) пасля росту ў жніўні на 263,1 млн даляраў (на 3%).

У верасні зніжэнне рэзерваў абумоўленае планавым выкананнем урадам і Нацбанкам вонкавых і ўнутраных абавязальніцтваў у замежнай валюце на суму блізу 355 млн даляраў.

Падтрыманню ўзроўню золатавалютных рэзерваў спрыялі набыццё Нацбанкам валюты на гандлі Беларускай валютна-фондавай біржы; паступленне сродкаў ад продажу Мінфінам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, і паступленне валюты ў бюджэт, у тым ліку ад збірання экспартных мытаў на нафту і нафтапрадукты.

Цяперашні ўзровень рэзерваў, адзначаюць эксперты, забяспечвае ўзровень, неабходны для падтрымання фінансавай стабільнасці ў краіне. Мінімальны рэкамендаваны МВФ крытэр – ЗВР павінны пакрываць два месяцы імпарту. Паводле іншых крытэраў гаворка ідзе пра тры месяцы імпарту. За месяц Беларусь імпартуе тавараў прыкладна на 3,5 млрд даляраў.

Згодна з Асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2019 г., аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2020 года павінен скласці не менш за 7,1 млрд даляраў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках