24 красавiка 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У цэнтры нашай Галактыкі адбыўся магутны пошуг

7
У цэнтры нашай Галактыкі адбыўся магутны пошуг

Актыўны цэнтр Млечнага Шляху выкінуў магутны пошуг усяго толькі 3,5 мільёны гадоў таму і можа паўтарыць яго зноў.

Астраномы з Аўстраліі і ЗША знайшлі доказы, што блізу 3,5 мільёнаў гадоў таму ў цэнтры Млечнага Шляху адбыўся магутны пошуг, піша «УНІАН».

Перш ужо было выказанае меркаванне, што гэтае свячэнне звязанае з пакуль не вядомым пошугам. Цяпер жа навукоўцы змаглі дакладней лакалізаваць крыніцу і вызначыць час падзеі. Пра гэта яны паведамляюць у артыкуле, які рыхтуецца да публікацыі ў Astrophysical Journal.

"Гэтыя вынікі рэзка мяняюць нашы ўяўленні пра Млечны Шлях. Мы заўсёды меркавалі сваю Галактыку параўнальна спакойнай, з не такім ужо яркім цэнтрам. Новыя ж вынікі адкрываюць магчымасці для зусім іншых інтэрпрэтацый", – кажуць даследнікі.

Магчыма, перш цэнтр Млечнага Шляху быў не менш актыўны, чым цэнтры іншых вялікіх галактык, бачныя як наймагутнейшыя квазары. І магчыма, што гэты час яшчэ не сышоў канчаткова. У маштабах часоў жыцця зорак і галактык 3,5 мільёна гадоў, якія прайшлі з часу пошугу, не больш чым імгненне. Асобныя паўтарэнні такіх падзей могуць адбывацца і сёння, і ў будучыні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках