25 красавiка 2024, Чацвер, 12:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Пуціна «судзілі» пад амбасадай РФ у Кіеве

1
Фотафакт: Пуціна «судзілі» пад амбасадай РФ у Кіеве
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА

Імправізаванае судовае пасяджэнне было прымеркаванае да 67-годдзя прэзідэнта краіны-агрэсара.

Блізу дзесяці людзей сабраліся на акцыю «Суд над Пуціным» пад амбасадай Расеі ў Кіеве, піша liga.net.

Удзельнікі апранулі ў турэмную робу пудзіла, якое мае вонкавае падабенства з прэзідэнтам РФ Пуціным. На ягоную шыю павесілі таблічку з надпісам «ваенны злачынца».

Адзін з удзельнікаў акцыі, апрануты ў імправізаваную судзейскую мантыю, зачытваў лідару агрэсараў абвінавачванні за «злачынствы ва Украіне, Грузіі і Чачэніі».

Паведамляецца, што на акцыі прысутнічалі экс-вязні Крамля Артур Панаў і Уладзімір Балух.

ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА
ФОТА: РАДЫЁ СВАБОДА
Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках