23 красавiка 2024, aўторак, 17:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайцы вырасцілі на Месяцы бавоўну

16
Кітайцы вырасцілі на Месяцы бавоўну
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Эксперымент быў праведзены яшчэ ў студзені 2019 года.

3 студзеня 2019 года кітайскі касмічны карабель «Chang'e-4» упершыню ў гісторыі прызямліўся на адваротным баку Месяца. Сярод яго карыснага грузу была міні-біясфера вагой 2,6 кг - месячная мікраэкасістэма (LME), піша vokrugsveta.ua.

Герметычная цыліндрычная біясфера мае даўжыню ўсяго 18 см, а ў дыяметры складае 16 см. У LME знаходзіліся насенне трох раслін: бавоўны, бульбы, рапсу; дрожджы; яйкі пладовай мушкі і Arabidopsis thaliana - звычайнае пустазелле. За выключэннем мікрагравітацыі і месячнага выпраменьвання, умовы ў біясферы эмітавалі зямныя.

З усіх жыццёвых формаў, дастаўленых модулем на Месяц, толькі насенне бавоўны праявіла жыццёвую актыўнасць. Эксперымент быў праведзены яшчэ ў студзені 2019 года, аднак новыя звесткі паказваюць, што ў біясферы з’явіліся два лісты, а не адзін, як меркавалася раней. Выява лістоў уяўляе сабой трохмерную рэканструкцыю, заснаваную на аналізе сабраных з модуля звестак і малюнкаў.

LME не награвалася, таму пасля першага месячнага дня (блізу 14 зямных дзён), калі тэмпература ўпала да мінус 190℃, парастак бавоўны замерз. Эксперымент прадоўжылі, каб праверыць даўгавечнасць самой LME. Ніводзін з іншых арганізмаў не выявіў жыццёвай актыўнасці ў біясферы.

Што далей?

Лідарам эксперыменту з'яўляецца Се Гэнсінь з Навукова-даследчага інстытута перадавых тэхналогій ва ўніверсітэце Чунцын. Хоць падчас эксперыменту не будзе апублікавана ніякіх навуковых прац, Се спадзяецца прадаўжаць даследаванні ў гэтай сферы.

На этапах планавання эксперыменту выказваліся ідэі аб тым, каб адправіць на Месяц маленькую чарапаху, але праз абмежаваныя магчымасці місіі яны не ўвасобіліся ў жыццё.

Се і яго каманда з нецярпеннем чакаюць наступнай місіі «Chang'e-6», у рамках якой яны спадзяюцца адправіць на Месяц больш жывых арганізмаў. Калі місія атрымае вялікую карысную нагрузку, у біясферу можна будзе змясціць больш складаныя формы жыцця. Якія менавіта - пакуль не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках