28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаражанне бензіну паскорыць рост коштаў у Беларусі

8
Падаражанне бензіну паскорыць рост коштаў у Беларусі

Хто гэта будзе кампенсаваць?

Раздробныя кошты аўтамабільнага паліва падаражэлі на 1 капейку з 22 верасня, а таксама з 29 верасня. У верасні канцэрн «Белнафтахім» заявіў, што ў варунках узмацнення вонкавых рызык, у тым ліку рызык страты фінансавай устойлівасці НПЗ праз падатковы манеўр Расеі, вымушаны вярнуцца да стратэгіі штотыднёвай карэкціроўкі коштаў нафтапрадуктаў.

Як рост коштаў бензіну найбліжэйшым часам адаб'ецца на партманэце беларусаў і на эканоміцы краіны агулам? Пра гэта ў каментары Myfin.by распавёў эканамічны экспэрт Аляксей Аўдонін.

- Цяпер сапраўды няма пэўнай стабільнасці сусветнага нафтавага рынку. І дынаміка коштаў нафты моцна схільная да вонкавых непрадказальных фактараў, такіх як усякія інцыдэнты ў ключавых краінах нафтаздабычы. Падзеі ў Саудаўскай Арабіі паказалі, што з дапамогай СМІ і беспілотных дронаў можна выклікаць імклівы скачок кошту нафты на сусветным рынку.

Трэба разумець, што ва ўмовах гіперадчувальнасці таварна-сыравінных рынкаў і дэвальвацыйнай вайны, да якой перайшлі ЗША, непазбежна будзе назірацца павышэнне каціровак асноўных біржавых тавараў - у першую чаргу нафты і золата.

Таму варта і ў далейшым чакаць паступовага павелічэння коштаў нафты. А для беларускіх НПЗ апроч названых вонкавых рызык дадаецца фактар падатковага манеўру. Як вынік - кошт для беларускіх спажыўцоў будзе павышацца.

У гэтых варунках НПЗ неабходна нейкім чынам кампенсаваць свае выдаткі. Але значна падвысіць кошты нафтапрадуктаў яны не могуць праз боязь розных негатыўных сацыяльна-эканамічных наступстваў. Таму для «Белнафтахіма» найбольш аптымальным з'яўляецца пераход да штотыднёвага падвышэння кошту паліва.

Вядома, нічога добрага гэта не нясе для беларускай эканомікі. Паліва з'яўляецца ключавым складнікам у сабекошце ўсёй вырабленай прадукцыі і паслуг на тэрыторыі Беларусі. І рост коштаў прадуктаў нафтаперапрацоўкі, натуральна, будзе адбівацца на паскарэнні інфляцыйных працэсаў у Беларусі і зніжэнні рэальных даходаў насельніцтва, на падвышэнні кошту спажывецкага кошыку.

У гэтай сувязі рост коштаў паліва і як вынік - падаражанне тавараў і паслуг - павінны кампенсавацца нейкімі асаблівымі захадамі з боку Нацбанка і Савета Міністраў у недапушчэнні значнага інфляцыйнага ціску на беларускую эканоміку і на партманэт нашага спажыўца.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках