29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі назвалі самы карысны раслінны прадукт

4
Медыкі назвалі самы карысны раслінны прадукт

Некалькі важных рэкамендацый ад спецыялістаў.

Лекар-дыетолаг Алена Саламаціна назвала самы карысны раслінны прадукт. Медык пракаментавала вынікі даследавання замежных калег, якое тычылася адмоўнага ўплыву на здароўе чалавека сырой гародніны, піша orthodox.od.ua.

Пасля параўнання некалькіх прадуктаў расліннага паходжання дыетолаг склала сваю тройку лідараў. У яе ўвайшлі чарніцы, буякі і журавіны. Пры рэгулярным ужыванні гэтых ягад зніжаецца рызыка развіцця рака, сэрцава-судзiнных захворванняў, знаходзіцца пад кантролем узровень цукру ў крыві. Таксама даведзена, што чарніцы спрыяюць паляпшэнню зроку і стымулююць працу нырак.

Калі казаць пра гародніну, то медык звярнула ўвагу на памідоры. Асабліва іх неабходна есці мужчынам. У пералік патрапілі розныя віды капусты, у тым ліку брокалі, а таксама рэдзька, радыска, цыбуля, імбір, часнок. Са слоў лекара, калі чалавек здаровы, то гародніну і садавіну можна есці у сырым выглядзе. Аднак з узростам у многіх з'яўляюцца праблемы з ЖКТ, таму неабходна выконваць адмысловую дыету. Страўніку становіцца складаней пераварваць сырыя плады, таму лепш ужываць іх у вараным і тушаным выглядзе.

Амерыканскія спецыялісты, у сваю чаргу, мяркуюць, што сырая гародніна спрыяе скарачэнню карысных бактэрый у кішэчніку. Расейскі дыетолаг перакананая, што такая ежа не можа нашкодзіць чалавеку, калі ўжываць яе ў сярэдняй колькасці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках