19 красавiка 2024, Пятніца, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галеча росквіту

7
Галеча росквіту
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА BYMEDIA

А ў нас жа на словах так клапоцяцца пра сялян - заслухаешся!

За 25 гадоў «росквіту» беларусы зацягвалі паясы так часта, што ў некаторых яны ўжо сабраліся ў кропку. І сітуацыя па-ранейшаму несуцяшальная. На мінулым тыдні набыткам грамадскасці стаў «Статистический ежегодник», апублікаваны на сайце Белстата. Выявілася, што ў краіне нямала людзей, якія не могуць сабе дазволіць нават самага неабходнага, піша «БелГазета».

У 2018 годзе мінімальны спажывецкі бюджэт (МСБ) - паказчык, які складаецца з выдаткаў на набыццё набору спажывецкіх тавараў і паслуг для задавальнення асноўных фізіялагічных і сацыяльна-культурных патрэб - складаў BYN344. Калі верыць статыстычнаму дакладу, летась у нас налічвалася 2 млн 667 тысяч чалавек з узроўнем сярэднедушавых наяўных рэсурсаў ніжэй МСБ. Гэта значыць, 29,4% беларусаў перабіваюцца з хлеба на ваду і не могуць дазволіць сабе нават надзённага. Ці не занадта вясёлая лічба для «квітнеючай» дзяржавы.

Але і гэта яшчэ не ўсё. Бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) - паказчык, які выкарыстоўваецца для вызначэння колькасці людзей за мяжой беднасці - летась склаў BYN210,6. Тых, у каго сярэднедушавыя наяўныя рэсурсы былі ніжэйшыя за БПМ, - 511,5 тысячы - 5,6% агульнай колькасці насельніцтва. Іншымі словамі, больш за паўмільёна беларусаў жывуць фактычна ў галечы.

І яшчэ адзін цікавы нюанс. Ён тычыцца дабрабыту жыхароў сельскай мясцовасці. За рысай беднасці ў 2018 годзе пражывала блізу 9% насельніцтва беларускіх вёсак - іх даходы не перавышалі сумы БПМ. У гарадах гэты паказчык ніжэйшы амаль удвая. А ў нас жа на словах так клапоцяцца пра сялян - заслухаешся!

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках