28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны расказала пра тры надзвычайныя здарэнні ў беларускім войску

8
Мінабароны расказала пра тры надзвычайныя здарэнні ў беларускім войску

Наколькі дакладная гэтая інфармацыя?

З пачатку гэтага года ў беларускім войску тры чалавекі скончылі жыццё самагубствам. Ва ўсіх трох выпадках прычынай суіцыду сталі прычыны асабістага характару. Пра гэта заявіў кіраўнік управы інфармацыі Міністэрства абароны Уладзімір Макараў падчас стрыму ў Instagram, паведамляе tut.by.

Паводле ягоных словаў, суіцыды здзейснілі вайскоўцы-кантрактнікі. Макараў падкрэсліў, што ўсе самагубствы былі выкліканыя «выключна асабістымі перажываннямі» і не звязаныя з праходжаннем ваеннай службы.

– Я мог бы агучыць прычыны кожнага выпадку сёлета, але не буду. Вось летась, напрыклад, 27-гадовы мужчына – ну хто мог з яго здзекавацца? Там былі гіганцкія банкаўскія пазыкі і вельмі няпростая сямейная сітуацыя, – апавёў прадстаўнік Мінабароны.

Пры гэтым Уладзімір Макараў прывёў у прыклад 1995 год, калі ў беларускім войску былі зафіксаваны 42 самагубствы.

Нагадаем, 3 чэрвеня стала вядома пра самагубства вайскоўца-кантрактніка ў 11-й механізаванай брыгадзе ў Слоніме. 2 ліпеня – пра суіцыд 20-гадовага вайскоўца-кантрактніка ў Гародні.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках