19 красавiка 2024, Пятніца, 7:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Электроннай поштай у Расеі дазволяць карыстацца толькі з пашпартам

52
Электроннай поштай у Расеі дазволяць карыстацца толькі з пашпартам

У Дзярждуму ўнеслі законапраект аб абавязковай ідэнтыфікацыі карыстальнікаў email.

У Расеі група сэнатараў на чале з Андрэем Клішасам, аўтарам закона «аб суверэнным інтэрнэце», унесла ў Дзяржаўную Думу пакет паправак з новым узмацненнем жорсткасці правіл доступу ў сетку, піша finanz.ru.

Паводле дакументаў, якія апублікаваныя на сайце Думы, з 1 студзеня 2020 года Расеі прапануецца ўвесці абавязковую ідэнтыфікацыю карыстальнікаў электроннай пошты.

Email-сэрвіс прапануецца прыраўняць да мэсэнджараў, для якіх аналагічныя нормы ўжо дзейнічаюць: карыстальнік праходзіць ідэнтыфікацыю праз нумар тэлефона, да якога, у адпаведнасці з законам «Аб сувязі», прывязаныя пашпартныя звесткі.

Згодна з праектам, мэсэнджары і сэрвісы электроннай пошты атрымаюць адзіны статус - «арганізатары сэрвісаў абмену паведамленнямі». На іх «ўскладаюцца абавязкі ідэнтыфікацыі карыстальнікаў» і забеспячэнне тэхнічнай магчымасці блакавання паведамленняў з забароненай інфармацыяй. Выпадкі і парадак такога блакавання вызначыць урад.

«Грамадства сутыкаецца з новымі пагрозамі, звязанымі з распаўсюджваннем свядома фальшывых пагроз учынення тэрарыстычных актаў, якія паступаюць на электронныя адрасы органаў дзяржаўнай улады і аб'ектаў сацыяльнай або транспартнай інфраструктуры, якія у 2019 годзе набылі масавы характар», - гаворыцца ў тлумачальнай нататцы.

Дзейнае заканадаўства дазваляе распаўсюджвальнікамі ананімных пагроз «хаваць свае персанальныя звесткі». «Прыняцце законапраекта дасць магчымасць істотна знізіць колькасць фальшывых тэрарыстычных паведамленняў, якая распаўсюджваюцца з дапамогай сэрвісаў электроннай пошты, створыць прававыя ўмовы для прыцягнення зламыснікаў да адказнасці, скароціць эканамічную шкоду ад такіх паведамленняў», - пішуць аўтары праекту.

За парушэнні закона ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць: штраф да 5 тысяч рублёў для фізічных асоб, да 50 тысяч рублёў - для службовых асоб і да 1 млн рублёў - для юрыдычных асоб.

Гэта ўжо другая версія законапраекта Клішаса. Першы варыянт, унесены ў Дзярждуму ў ліпені, са звестак «Дажджу», была заблакаваны на ўзроўні Крамля: у ёй цбачылі парушэнне канстытуцыйных правоў на таямніцу перапіскі.

Таму пастанавілі, што мэтазгодней блакаваць не канкрэтныя паведамленні, а саміх карыстальнікаў, патлумачыў Клішас у аўторак.

Папраўкі тэхнічна немагчыма рэалізаваць, а прыняцце такога законапраекту прывядзе да таго, што ўсе карыстальнікі сыдуць у замежныя сэрвісы і спампуюць VPN, сказала «Ведомостям» крыніца ў Мінкамсвязі.

Небяспечна ўносіць законы, якія дыскрэдытуюць уладу ў вачах грамадзян, падкрэсліў ён, дадаўшы, што «досвед блакавання Telegram некаторых нічому не навучыў».

Крыніца ў Крамлі заявіла, што з Крамлём законапраект не ўзгаднялі.

Напісаць каментар 52

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках