20 красавiка 2024, Субота, 8:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы знайшлі ў лясах Амерыкі новы антыбіётык

3
Навукоўцы знайшлі ў лясах Амерыкі новы антыбіётык

Ён можа здзейсніць рэвалюцыю ў медыцыне і сельскай гаспадарцы.

Рэчыва, знойдзенае ў каранях дзікіх бабовых у глыбіні трапічных лясоў Мексікі, атрымала назву фазаліцын, піша сайт kurs.com.ua. Гэта - моцны антыбіётык, эфектыўнасць якога супраць некаторых відаў бактэрый ужо даведзеная ў лабараторных умовах, кажа Канстанцін Севярынаў, адзін з аўтараў даследавання, малекулярны біёлаг з амерыканскага ўніверсітэта Рутгерса (Нью-Джэрсі).

Фазаліцын вырабляецца сімбіятычнай глебавай бактэрыяй, асноўная роля якой - перапрацоўваць азот унутры раслін і абараняць іх ад шкодных мікраарганізмаў. Новы антыбіётык з'яўляецца пептыдам, які выпрацоўваецца ўнутры рыбасом, што сінтэзуюць бялок з амінакіслот у бактэрыяльных клетках.

Акрамя непасрэднай атакі на многія вядомыя віды бактэрыяльных клетак, новы антыбіётык валодае ўнікальнай уласцівасцю пранікаць унутр бактэрый, прывязвацца да іх рыбасомы і перашкаджаць сінтэзу бялку, такім чынам знішчаючы іх.

На думку медыкаў фазаліцын можна паспрабаваць генераваць і ў каранёвых сістэмах іншых раслін, напрыклад, бабоў, гароху, арахісу і т. д., абараняючы гэтыя сельскагаспадарчыя культуры ад хвароб і паразітаў. У перспектыве на аснове фазаліцыну могуць быць створаны лекавыя прэпараты для людзей.

Здольнасць бактэрый выпрацоўваць устойлівасць да існых антыбіётыкаў з'яўляецца велізарнай праблемай для сучаснай медыцыны і сельскай гаспадаркі. У першым выпадку гаворка ідзе пра барацьбу з хваробамі людзей, а ў другім - з хваробамі, якія атакуюць сельскагаспадарчыя культуры. Медыкі папярэджваюць аб з'яўленні супербактэрый, здольных супрацьстаяць нават антыбіётыкам апошняга рэзерву - так называюць дужа эфектыўныя антыбіётыкі супраць хвароб, якія маюць моцныя і небяспечныя пабочныя эфекты.

З'яўленне новых антыбіётыкаў - рэдкасць. Большая частка самых распаўсюджаных на сёння антыбіётыкаў была распрацаваная яшчэ ў мінулым стагоддзі. У гэтай сувязі адкрыццё фазаліцыну ўяўляецца вельмі важным, бо можа прывесці да стварэння новых эфектыўных лекаў, канстатуе Севярынаў.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках