25 красавiка 2024, Чацвер, 13:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як беларусы будуць адпачываць у 2020 годзе

6
Як беларусы будуць адпачываць у 2020 годзе

Апублікаваны графік пераносу рабочых дзён.

Ва ўрадзе зацвердзілі графік пераносу рабочых дзён у 2020 годзе. Гэта замацаванае пастановай ад 9 кастрычнiка 2019 года №688, піша tut.by.

Працоўныя дні ў 2020 годзе пераносяцца:

з чацвярга, 2 студзеня, на суботу, 4 студзеня;

з панядзелка, 6 студзеня, на суботу, 11 студзеня;

з панядзелка, 27 красавіка, на суботу, 4 красавіка.

Налета шматлікія дзяржаўныя святы прыпадаюць на пятніцу альбо выходныя дні: 8 сакавіка (Міжнародны жаночы дзень) - пятніца, 1 траўня (Дзень працы) - пятніца, 9 траўня (Дзень Перамогі) - субота, 3 ліпеня (Дзень незалежнасці Беларусі) - пятніца 7-га лістапада (Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі) - субота, 25 снежня (каталіцкія Каляды) - пятніца.

У пастанове адзначаецца, што арганізацыі могуць з улікам спецыфікі вытворчасці (работы) пераносіць працоўныя дні ў іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках