28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка ляціць выбіваць грошы з кіраўніка Туркменістана

34
Лукашэнка ляціць выбіваць грошы з кіраўніка Туркменістана

Дыктатар на сустрэчы са сваім калегам паспрабуе вярнуць запазычанасць за будаўніцтва Гарлыкскага ГАК.

Саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД беларускія чыноўнікі маюць намер выкарыстоўваць для таго, каб дамагчыся ад туркменскага боку выплаты запазычанасці, або, прынамсі, часткі запазычанасці за будаўніцтва Гарлыкскага ГАК.

Аляксандр Лукашэнка зробіць рабочы візіт у Туркменістан 10-11 кастрычніка.

Высветлілася, што разам з ім у Ашхабад вылеціць віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка (сустаршынём міжурадкамісіі ў гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве), а таксама гендырэктар «Беларуськалія», якому падпарадкоўваецца будаўнічы «Белгархімпрам».

Беларускі амбасадар Вячаслаў Бяскосты 9 кастрычніка сустрэўся з дыктатарам Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедавым на цырымоніі ўручэння даверчых грамат. Пасля ён заявіў журналістам (цытуецца паводле БелТА):

- Сёння на сустрэчы Гурбангулы Бердымухамедаў пацвердзіў, што туркменскі бок гатовы да кампрамісу.

У чым ён можа заключаецца, пасол не ўдакладніў.

Лукашэнка і Бердымухамедаў урачыста адкрылі Гарлыкскі горна-абагачальны камбінат у 2017 годзе. Але дагэтуль ён, фактычна, не працуе, нагадвае «Салідарнасць».

Туркменскі бок абвінавачвае беларускага падрадчыка ў асобе «Белгархімпрама» у тым, што той кінуў незавершанымі неабходныя работы для ўвядзення аб'екта ў эксплуатацыю. Ашхабад пагражае пакараць Менск праз міжнародны арбітраж пры Гандлёвай палаце Стакгольма.

У беларускага бока іншыя прэтэнзіі. Паводле яго версіі ўлады Туркменістана адмовіліся плаціць за выкананыя работы і завінавацілі блізу 150 мільёнаў даляраў. З гэтай прычыны беларускія спецыялісты і вымушаныя былі пакінуць аб'ект.

Сёлета дайшло да эмацыйных выказванняў чыноўнікаў. Напрыклад, кіраўнік «Белгархімпрама» абураўся: «Навошта я буду крэдытаваць Туркменістан?!»

Месяц таму Лукашэнка назваў няправільнай сітуацыю, калі з дружалюбным народам «пачынаем у судах ладзіць разборкі». Ці зможа дыктатар Беларусі пры асабістай сустрэчы дамовіцца з Бердымухамедавым?

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках