18 красавiка 2024, Чацвер, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады пачалі ціск на блогера NEXTA

23
Улады пачалі ціск на блогера NEXTA
СЦЯПАН СВЯТЛОЎ

На вядомага блогера ціснуць суд, ваенкамат і Следчы камітэт.

З кожнага па 25 тысяч даляраў кампенсацыі. У Менску і Бабруйску распачаліся судовыя паседжанні ў сувязі з пазовам старшыні Слонімскага райвыканкаму Генадзя Хоміча да ўласніцы дамену «Беларускі партызан» Святланы Калінкінай і выдання «Вечерний Бобруйск». Чыноўнік мяркуе, што звесткі тэлеграм-каналу NEXTA пра тое, што нібыта ён разам з жонкай кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане, абразілі ягоныя гонар і годнасць ды нанеслі шкоду дзелавой рэпутацыі. У студыі «Белсата» блогер NEXTA, журналіст Сцяпан Святлоў.

– Сцяпан, на 18 кастрычніка прызначылі слуханне канкрэтна па тваёй справе. Калі б ты быў у Беларусі, ці пайшоў бы ты на гэты суд?

– Ні калі б быў у Беларусі, ні цяпер я не пайду на гэты суд, таму што ў Беларусі па сутнасці судоў няма, і гэта неаднаразова даказана. Сотні, тысячы сфабрыкаваных спраў. Ісці ў беларускі суд, значыць, прызнаваць легітымнасць гэтых судоў, гэтай улады. Вядома, я не пайду, але я раіўся з адвакатамі, юрыстамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Я хацеў спачатку ўвогуле ігнараваць гэта ўсё, але яны параілі адрэагаваць, таму што закранаюцца яшчэ і інтарэсы іншых выданняў, так, як ты ўжо сказаў, Святланы Калінкінай з «Беларускім партызанам», «21.by», «Вечерний Бобруск». Мы цяпер вырашаем, што будзем рабіць, якім чынам гэта будзе пададзена… […]

Вядома, яны хочуць доказаў. […] Але на жаль для следства, для суду, для адвакатаў, інцыдэнт гэты сапраўды быў – яго прыхавалі. Чаму прыхавалі, у мяне ёсць на гэты конт думкі. Хоміч не сам пайшоў у суд, яго папрасілі пайсці. У мяне ёсць не толькі здагадкі, але і інфармацыя, хто яго прымусіў гэта зрабіць.

– Хто яго прымусіў?

– Я пакуль не магу раскрываць, але гэта значна вышэй, чым нейкі райвыканкам, гэта больш высокі ўзровень улады. Таму што ў Генадзя Хоміча цяпер азімыя, каровы, яму няма як займацца. Яму сказалі: мы ўсё зробім за цябе, мы ўсё аформім, з цябе проста выставіць прэтэнзіі. Але людзі нават пачалі ў каментарах абурацца, таму што Слонім – невялікі горад, вядома, усе адзін аднаго ведаюць: «Дык мне ж яго жонка сама казала, што іх злавілі! То як так?» […]

– Сам Хоміч кажа, што гэтую інфармацыю, дзякуючы гэтым перадрукам, пабачыла 200 тысяч чалавек. Гэта так?

– На маім канале, падаецца, гэта было 150 тысяч чалавек. Але ў Хоміча цяпер яшчэ горшае становішча атрымліваецца, таму што, мяркуючы па каментарах, упадабайках, неўпадабайках, людзі яшчэ больш пачалі яму не давяраць…

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках