19 красавiка 2024, Пятніца, 8:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Уцечка мазгоў» з Расеі перавысіла 10 мільёнаў чалавек

17
«Уцечка мазгоў» з Расеі перавысіла 10 мільёнаў чалавек

Беларусь пакінула паўтара мільёна грамадзян.

Краіны былога СССР, уключаючы Расею, а таксама дзяржавы «савецкага блока» ва Усходняй Еўропе працягваюць страчваць працоўную сілу і кадры праз эміграцыю, канстатуе Сусветны банк у дакладзе «Міграцыя і ўцечка мазгоў у Еўропе і Цэнтральнай Азіі».

На 2017 год, паводле звестак банка, 10,6 мільёна грамадзян РФ пакінулі краіну для працы за мяжой. Гэта больш за колькасць асоб, якія з’ехалі з Украіны, Беларусі і Малдовы разам узятых, паведамляе finanz.ru.

Па абсалютнай колькасці эмігрантаў Расея трывала трымае лідарства сярод 24 дзяржаў, якія СБ адносіць да рэгіёну «Еўропы і Цэнтральнай Азіі».

У адносным выражэнні страты складаюць 7,4% насельніцтва (144 млн чалавек). Калі ж выключыць з разлікаў пенсіянераў (35 млн чалавек), то краіна пазбавілася 9,7% ад бягучай колькасці грамадзян працаздольнага ўзросту (рабочай сілы) і дзяцей.

Адносныя паказчыкі Расеі значна лепшыя, чым у іншых краін Усходняй Еўропы, вынікае са звестак СБ: так, з Малдовы эмігравалі 24% грамадзян, з Харватыі - 21,9% грамадзян, з Літвы - 20,9%, з Румыніі - 18,2 %.

Агульны баланс міграцыйных плыняў для РФ і зусім станоўчы: колькасць тых, што прыехалі (8% насельніцтва) на мільён чалавек перавышае колькасць выбылых.

Аднак паміж эмігрантамі і імігрантамі ёсць істотная розніца: у Расею прыязджаюць у асноўным нізкакваліфікаваныя працоўныя з цэнтральнаазіяцкіх рэспублік. Сярод іх толькі 13-17% маюць вышэйшую адукацыю, адзначаюць экспэрты РАНХиГС.

З Расеі ж, наадварот, ідзе «інтэлектуальная міграцыя»: вышэйшую адукацыю маюць 70% асоб, якія з'язджаюць, што значна вышэй за сярэдні ўзровень у краіне.

Апытанне Boston Consulting Group, у якім удзельнічалі 24 тысячы рэспандэнтаў, паказаў, што хочуць працаваць за мяжой 50% расейскіх навукоўцаў, 52% топ-мэнэджараў, 54% IT-cпецыялістаў. Да іх гатовыя далучыцца 49% работнікаў інжынерных спецыяльнасцяў і 46% лекараў.

Амаль дзве траціны патэнцыйных эмігрантаў (65%) - гэта «лічбавыя таленты»: спецыялісты па штучным інтэлекце, скрэм-майстры, дызайнеры карыстальніцкага інтэрфейсу і г.д.

57% з іх - гэта маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў. У асяроддзі студэнтаў (да 21 года) доля яшчэ вышэйшая і дасягае 59%.

Сярод развітых краін расейскія спецыялісты ў масе аддаюць перавагу Нямеччыне: туды з'язджае 11,84% эмігрантаў. Яшчэ 7,25% пакідаюць РФ у напрамку Ізраіля, 2,07% едуць у Швейцарыю.

Калі ацэньваць «уцечку мазгоў» паводле статыстыцы краін, якія прымаюць, то штогод Расею пакідаюць 100 тысяч чалавек, падлічылі ў РАНХиГС. Гэта амаль у 7 разоў больш за афіцыйныя лічбы ад Расстата (15,5 тысячы чалавек).

У краін, што страчваюць насельніцтва, узнікае спакуса дырэктыўна паставіць заслону на шляху эмігрантаў, але, як паказвае практыка, з эканамічнага пункту гледжання такі падыход неэфектыўны, адзначаюць эксперты Сусветнага банка: «Высокакваліфікаваныя працаўнікі не заўсёды прадуктыўныя ў краінах з нізкім прыбыткам. У значнай частцы іх прадуктыўнасць на высокааплатных рынках вызначае працоўнае асяроддзе i іншыя фактары. Да таго ж, абмежаванне міграцыі знізіць жаданне людзей назапашваць чалавечы капітал».

У Расеі, зрэшты, гэтага жадання і так не шмат: розніца ў аплаце працы кіроўцы і лекара ў Расеі складае ўсяго толькі 20%, тады як у Нямеччыне - 174%, у ЗША - 261%, у Бразіліі - 172%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках