17 кастрычнiка 2019, Чацвер, 14:44
Мы ў адной лодцы
Рубрыкі

Дзіўная справа: улады ваююць з чалавекам, які стварыў музей у Лошыцы

4
Дзіўная справа: улады ваююць з чалавекам, які стварыў музей у Лошыцы
«ЛОШЫЦКАЯ СЯДЗІБА»

Спрэчка з чыноўнікамі скончылася для яго стратай унікальнай калекцыі.

Грошы могуць сапсаваць нават самыя высокія памкненні і справы. У праграме «Белсату» мастацтвазнаўца Віталь Жукаў распавядае, як спрэчка з чыноўнікамі скончыўся для яго стратай унікальнай калекцыі.

Кажуць, што калі пазычаеш сябру, то лепш лічыць, што гэта не пазыка, а незваротны падарунак. Калі мастацтвазнаўца Віталь Жукаў пачынаў працаваць з музеем «Лошыцкая сядзіба», ён не думаў, што трэба кіравацца гэтым старым выказваннем.

Тым больш, што чыноўнікаў спадар Жукаў дакладна не можа назваць сябрамі: адміністрацыя музею і прадстаўнікі Менгарвыканкаму пасля чатырох гадоў існавання экспазіцыі ўнікальных побытавых рэчаў пачатку ХХ стагоддзя прынялі рашэнне закрыць яе, рарытэты проста скінулі ў адным памяшканні ды не аддаюць уладальніку. Прыкрая сітуацыя здарылася пасля таго, як размова пайшла пра грошы: Жукаву не кампенсуюць кошт экспанатаў і не жадаюць плаціць за іх выкарыстанне.

«Кажучы па-расейску, «разыграли потёмкинские деревни». Была зроблена такая шыкоўная прэзентацыя, а цяпер гэта нікому не патрэбна. За ўсім гэтым стаяць грошы, але ніхто гэтага не адмяняў. Мы жывём не пры камунізме. Думаю, што чатыры гады мною карысталіся. Музей жа не працаваў задарма. Куды падзеліся грошы, якія зарабіў музей?» – абураецца стваральнік экспазіцыі і ўласнік экспанатаў.