29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мазамбіку паўстанцы разграмілі атрад ПВК «Вагнера»: Новыя падрабязнасці

У Мазамбіку паўстанцы разграмілі атрад ПВК «Вагнера»: Новыя падрабязнасці
ФОТА: AFP

На шляху аўтамабіля ўзвялі барыкаду.

Пяцёра расейскіх наймітаў з «Прыватнай ваеннай кампаніі Вагнера» былі забітыя 27 кастрычніка ў правінцыі Кабу-Дэлгаду на поўначы Мазамбіка. Пра гэта 30 кастрычніка паведаміла мазамбікскае незалежнае выданне Carta de Moçambique са спасылкай на свае крыніцы, паведамляе RFI.

Паводле інфармацыі выдання, аўтамабіль, на якім ехалі расейскія найміты і мясцовыя сілавікі, трапіў у засаду. Паўстанцы ўсталявалі на дарозе барыкады і адкрылі агонь па машыне.

Пяцёра расейцаў і дваццаць супрацоўнікаў сілаў абароны і бяспекі Мазамбіка (FDS) былі забітыя. Паведамляецца, што целы пяцярых забітых былі абезгалоўленыя, а аўтамабіль, на якім яны ехалі, спалены.

У расейскай амбасадзе ў Мазамбіку са здзіўленнем успрынялі навіну пра гібель пяці расейцаў, паведамляе Інтэрфакс.

"Не маем ніякай інфармацыі. Самі даведаліся з СМІ з вялікім здзіўленнем», – цытуе агенцтва заяву прадстаўніка расейскай дыпмісіі.

Раней, 2 кастрычніка, брытанскае выданне The Times паведаміла пра прыбыццё ў Мазамбік 200 расейскіх наймітаў з «ПВК Вагнера» для дапамогі мясцовым уладам у барацьбе з паўстанцамі.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках