19 красавiка 2024, Пятніца, 13:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«БелДжы» сабраўся выпускаць электрамабілі: аўто не зможа ездзіць пры -11

27
«БелДжы» сабраўся выпускаць электрамабілі: аўто не зможа ездзіць пры -11

Пра гэта распавёў в. а. дырэктара завода Генадзь Свідзерскі.

«Для нас важная распрацоўка і выпуск электрамабіля, - падкрэсліў в. а. дырэктара завода «БелДжы» Генадзь Свідзерскі. - Мы размаўлялі з кіраўніцтвам Geely ў Кітаі. У іх ёсць кампетэнцыя ў гэтай вытворчасці. Ёсць тэхнічныя нюансы: па-першае, адаптаваныя для нас інтэрфейсы. Па-другое, батарэя працуе да мінус 11 градусаў. У нас больш холадна».

«Яшчэ адна праблема - кошт: на электрамабіль ён удвая большы, - распавёў onliner.by Свідзерскі. - У Шанхаі дзяржава пайшла насустрач уладальнікам e-транспарту. Там выдавалі зялёныя нумары без конкурсу (конкурс - гэта такая сістэма стрымлівання аўтамабілізацыі), рабілі зніжку на аўто на 50 адсоткаў, але пры ўмове, што электрамабіль нельга прадаваць цягам першых двух гадоў. Ці здолеем мы паўтарыць гэты досвед?»

У залежнасці ад развязання гэтых праблем і будзе развівацца электрычная будучыня завода «БелДжы».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках