24 красавiка 2024, Серада, 9:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Кабанаў: У моладзі з'яўляецца лідар – і не адзін

1
Аляксандр Кабанаў: У моладзі з'яўляецца лідар – і не адзін

У беларусаў усё яшчэ наперадзе.

Папулярны беларускі блогер Сцяпан Святлоў (NEXTA), аўтар фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы», які набраў больш за 1,5 мільёна праглядаў на youtube.com і блізу 600 тысячаў у іншых сацсетках, правёў сустрэчу падпісчыкаў у Менску на плошчы Свабоды. На сустрэчу прыйшло блізу 2 тысячаў чалавек.

Вядомы блогер і актывіст Аляксандр Кабанаў даў у «Фэйсбуку» сваю ацэнку акцыі:

«Заўсёднікі ФБ і закасцянелыя апазіцыянеры неадназначна ўспрынялі сённяшні пікет у Менску.

Малады хлопец, дастаткова папулярны сярод моладзі, зрабіў свой спробны крок. І што?

А за маладымі будучыня. І ў моладзі з'яўляецца лідар. І не адзін. У іх яшчэ ўсё наперадзе...» – напісаў Аляксандр Кабанаў.

Нагадаем, што каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Яўген Афнагель на сустрэчы NEXTA заклікаў сабрацца 15 лістапада а 18-й на Кастрычніцкай плошчы. Мітынг будзе цалкам легальным, бо да 17 лістапада ў Беларусі прадаўжаецца выбарчая кампанія, і ўсё будзе праходзіць у рамках агітацыйнай кампаніі кандыдатаў у дэпутаты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках