24 красавiка 2024, Серада, 4:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Сянцоў апавёў, як можна перамагчы Пуціна

2
Алег Сянцоў апавёў, як можна перамагчы Пуціна
ФОТА: CHARTER97.ORG

Украінскі рэжысёр выступіў на Форуме свабоднай Расеі ў Вільні.

Украінскі рэжысёр і былы палітвязень у РФ Алег Сянцоў павітаў удзельнікаў Форуму свабоднай Расеі ў Вільні і сказаў, што ён гатовы да ўзаемадзеянняў з расейскай апазіцыяй, паведамляе «Голас Амерыкі».

«У нас агульны вораг – Пуцін. Перамагчы яго можна толькі знутры самой Расеі. І хто гатовы ўзаемадзейнічаць з намі, і хто мяркуе, што Крым – гэта Украіна, той наш хаўруснік. Камбайн смерці (сілавікі) – праходзіцца па ўсіх, не зважаючы, украінец або расеец. За нашу і вашу свабоду!» – сказаў Алег Сянцоў.

Апавядаючы пра падзеі лютага і сакавіка 2014 года, калі ў выніку перамогі Майдана Віктар Януковіч уцёк у Расею, але ў адказ Расея анэксавала Крым, Сянцоў падкрэсліў: «Я пацыфіст, я супраць гвалту ў мірны час. Але бываюць моманты, калі трэба праявіць сілу, ўзяць лёс у свае рукі».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках