23 красавiка 2024, aўторак, 4:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аксана Юшкевіч: А далей – згуртаванасць і аб'яднанне

6
Аксана Юшкевіч: А далей – згуртаванасць і аб'яднанне
АКСАНА ЮШКЕВІЧ

Кандыдатка ад «Еўрапейскай Беларусі» адказала на галоўнае пытанне NEXTA.

Кандыдатка ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» у Чкалаўскай выбарчай акрузе №96 Аксана Юшкевіч падзялілася з прэс-службай кампаніі ўражаннямі ад сустрэчы гледачоў фільма «Лукашэнка. Крымінальныя матэрыялы », якая прайшла 8 лістапада:

– Сваімі паводзінамі ўлады пацвердзілі кожнае слова, сказанае Сцяпанам. Таксама мы пачулі адказы на пытанне «Што далей?» ад нашай моладзі, якой не абыякавае яе заўтра.

А цяпер – маё суб'ектыўнае меркаванне.

Што далей? Далей – згуртаванасць і аб'яднанне. Наша ўлада не разумее перніка, значыць патрэбная пуга. Пуга – гэта Плошча. Таму – 15 лістапада, пятніца, 18-я, Кастрычніцкая плошча. Прыходзьце.

Паважаныя актывісты апазіцыі, ва ўсіх у нас адна мэта, нягледзячы на тое, што шляхі яе дасягнення розныя. Так давайце аб'яднаймася і 15 лістапада выйдзем на плошчу. А не будзем толькі толькі ў сацсетках выступаць.

Пару словаў той моладзі, якая мяркуе, што калі ў іх мама, тата, дзядзька, цётка і г.д. працуюць у дзяржструктуры і для іх прыгатаванае цёплага месца. Вы глыбока памыляецеся, бо для вас ёсць толькі ўчора. Заўтра – не, сёння – пад вялікім пытаннем.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках