20 красавiка 2024, Субота, 0:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча адмовілася выдаваць Расеі ўкраінскага афіцэра Ігара Мазура

Польшча адмовілася выдаваць Расеі ўкраінскага афіцэра Ігара Мазура
ФОТА: DW

Віцэ-спікерка польскага Сейма Малгажата Гасеўская выступіла з заявай.

Польшча не мае намеру перадаваць Расеі ўдзельніка вайны ў Данбасе, упаўнаважанага Вярхоўнай рады Украіны ў правах чалавека Ігара Мазура, затрыманага 9 лістапада на польска-ўкраінскай мяжы на запыт РФ, паведамляе dw.com.

Як напісала ў ноч на нядзелю, 10 лістапада, віцэ-спікерка польскага Сейма Малгажата Гасеўская, Мазур быў затрыманы Польшчай "выключна з тэхнічных прычынаў для захавання стандартнай працэдуры разгляду ордара Інтэрпола".

"Я запэўніваю вас, што шлях у Расею не з'яўляецца адкрытым", – дадала палітык. Пры гэтым Гасеўская назвала Мазура "адважным грамадзянскім актывістам" і заявіла, што ён стаў "ахвярай дзеянняў усходніх суседзяў". "Гэта наглядны прыклад выкарыстання Крамлём інстытутаў міжнароднага права для палітычнай помсты", – напісала Гасеўская, маючы на ўвазе факт занясення Расеяй Ігара Мазура ў рэестр затрыманняў Інтэрпола.

Паводле інфармацыі агенцтва "Інтэрфакс", у 2014 годзе Следчы камітэт (СК) РФ распачаў крымінальныя справы супраць Ігара Мазура і некалькіх іншых асобаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках