19 красавiка 2024, Пятніца, 5:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы новы лідар кіроўнай украінскай партыі «Слуга народа»

Названы новы лідар кіроўнай украінскай партыі «Слуга народа»
АЛЯКСАНДР КАРНІЕНКА

Прозвішча агучыў Давід Арахамія.

У нядзелю, 10 лістапада, на з'ездзе ўкраінскай партыі «Слуга народа» абяруць новым лідарам партыі першага намесніка кіраўніка фракцыі СН у Вярхоўнай Радзе Аляксандра Карніенку.

Пра гэта заявіў кіраўнік парламенцкай фракцыі «Слуга народа» Давід Арахамія, піша nv.ua.

«У нас няма там (на з'ездзе - рэд.) ніякіх сюрпрызаў. У нас больш-менш ёсць безальтэрнатыўны кандыдат Аляксандр Карніенка. Думаю, што ўсе яго падтрымаюць», - сказаў Арахамія.

Ён таксама паведаміў, што прыбыццё прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага на з'езд партыі не чакаецца.

Цяпер партыю «Слуга народа» ўзначальвае старшыня Вярхоўнай Рады Дзмітрый Разумкоў, які раней заяўляў, што мае намер скласці паўнамоцтвы старшыні партыі на найбліжэйшым з'ездзе.

Палітычная партыя «Слуга народа» праводзіць свой з'езд у выставачным цэнтры «Паркавы» ў Кіеве, на якім меркавана будзе абраны новы старшыня палітсілы.

Прадстаўнікі партыі прадставяць гадавую справаздачу аб яе працы. Таксама дэлегаты разгледзяць кадравыя і арганізацыйныя пытанні і абмяркуюць выбары ў аб'яднаныя тэрытарыяльнай абшчыны - мясцовыя выбары ва Украіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках