29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

10 раёнаў на захадзе Беларусі сталі бязвізавымі

1
10 раёнаў на захадзе Беларусі сталі бязвізавымі

Што ў іх змянілася?

З 10 лістапада бязвізавымі сталі 10 заходніх раёнаў Беларусі. Каб атрымаць магчымасць наведаць бязвізавую зону «Берасце-Гародня» на тэрмін да 15 дзён, трэба набыць спецыяльны турыстычны ваўчар. Карэспандэнтка «Белсата» Ксенія Тарасевіч з'ездзіла ў адзін з раёнаў і даведалася, ці гатовыя там да прыезду турыстаў.

Са слоў кіраўніцтва Шчучына, да пашырэння бязвізавага рэжыму пачалі рыхтавацца з самага пачатку 2019 года. Ужо тады прынялі спецыяльны план для развіцця турызму.

«План звязаны і з прамоўшэн, і з удасканаленнем тых турыстычных аб'ектаў, якія ў нас ужо ёсць. І адначасова накіраваны на з'яўленне нейкіх новых турыстычных прадуктаў, турыстычных аб'ектаў, маршрутаў. Якія маглі б задаволіць патрэбы замежнікаў», - кажа Аляксандр Амшэй, кіраўнік аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўправы эканомікі Шчучынскага райвыканкама.

Дом-музей вядомага музыкі Чэслава Нэмана і палац у Жалудку ўжо даўно прыцягваюць турыстаў. Але, са слоў краязнаўцы Генадзя Кіенкі, у раёне нямала іншых цікавых месцаў.

«У Шчучынскім раёне шмат культавых пабудоў. Напрыклад, царква-цытадэль у Мураванцы, якіх адзінкі на ўсю Беларусь і наогул вельмі мала. Палац Друцка-Любецкіх», - кажа ён.

Рыхтуюцца да павелічэння колькасці турыстаў і мясцовыя прадстаўнікі гатэльнага бізнэсу. Са слоў дырэктара аднаго з гатэляў, цяпер замежныя кліенты ёсць, але не так шмат, як хацелася б. Таму на бязвізавы рэжым ускладаюцца сур'ёзныя надзеі.

«Мы чакаем, што напаўняльнасць павялічыцца ўдвая як мінімум. У нас ужо ёсць кліенты з Заходняй Еўропы, Ізраіля, Кітая, палякі часта да нас прыязджаюць», - кажа дырэктар гатэля «Уют» Вячаслаў Рамановіч.

Са слоў кіраўніка аддзела турыстычнай і інвестыцыйнай дзейнасці ўправы эканомікі Шчучынскага райвыканкама Аляксандра Амшэя, летась у Шчучын прыехалі 23 тысячы турыстаў, траціна з іх - замежнікі. А ў наступным, ужо бязвізавым, годзе мясцовыя ўлады плануюць прыняць 30 тысяч замежных гасцей.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках