19 красавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейцы: Патрабуем ад урада неадкладнага закрыцця завода АКБ!

1
Берасцейцы: Патрабуем ад урада неадкладнага закрыцця завода АКБ!

Пра што гаворыцца ў рэзалюцыі, прынятай на нядзельным мітынгу.

Сёння ў Берасці прайшоў масавы мітынг супраць завода АКБ, паведаміў карэспандэнт Charter97.org. Акцыя была дазволеная ўладамі і праходзіла ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

У канцы мерапрыемства яго ўдзельнікі прынялі рэзалюцыю мітынгу:

«Мы, жыхары Берасця і Берасцейскага раёна, удзельнікі агітацыйнага мітынгу «Не свінцоваму заводу» ў падтрымку кандыдаткі ў дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» Ірыны Амельянчук сёння, 10 лістапада 2019 года, сабраліся тут для абароны жыцця і здароўя нашых блізкіх ад свінцовай пагрозы, якая навісла над Берасцем і Берасцейскім раёнам, улічваючы шматлікія парушэнні пры праектаванні і будаўніцтве завода свінцова-кіслотных акумулятарных батарэй «АйПаўэр», грунтуючыся на незаконнасці размяшчэння гэтага свінцовага прадпрыемства ў Вольнай эканамічнай зоне «Брэст», улічваючы 41 тысячу подпісаў жыхароў Берасцейскага рэгіёна супраць будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем, грунтуючыся на патрабаванні берасцейцаў не мець пад Берасцем гэтае небяспечнае для іх здароўя свінцовае прадпрыемства, патрабуем ад урада і мясцовых органаў улады канчатковага закрыцця акумулятарнага завода «АйПаўэр» пад Берасцем».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках