19 красавiка 2024, Пятніца, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Партыя КХП-БНФ правяла памятнае шэсце да Лошыцкага яра

1
Партыя КХП-БНФ правяла памятнае шэсце да Лошыцкага яра

Удзельнікі неслі транспарант «Дзяды» і бел-чырвона-белыя сцягі.

Амаль 50 чалавек узялі ўдзел у памятным шэсці да Лошыцкага яра - месцы расстрэлу ахвяр сталінскіх рэпрэсій, паведамляе БелаПАН.

Акцыя, паводле традыцыі арганізаваная Кансерватыўна-хрысціянскай партыяй - БНФ і санкцыянаваная гарадскімі ўладамі, пачалася 10 лістапада а 12.30 ад Менскага гарадскога палаца культуры (былы ДК камвольнага камбіната).

Удзельнікі неслі транспарант «Дзяды», бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі КХП-БНФ і аргкамітэта для стварэння партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя».

Мітынг у Лошыцкім яры прадаўжаўся блізу гадзіны. На ім выступілі намеснік старшыні КХП-БНФ Юрась Беленькі і іншыя сябры партыі. Быў зачытаны зварот лідара КХП-БНФ Зянона Пазняка, які знаходзіцца ў эміграцыі.

Шэсце і мітынг у Лошыцкім яры КХП-БНФ традыцыйна праводзіць праз тыдзень пасля аналагічнай акцыі ў Курапатах. Абедзве акцыі прымеркаваныя да дня памінання продкаў «Дзяды».

Лошыцкі яр - урочышча ля мікрараёна Лошыца ў Менску, дзе ў 1937-1941 гадах органы НКУС праводзілі масавыя расстрэлы. Дакладная колькасць ахвяр невядомая. Паводле ацэнак Зянона Пазняка, там было пахавана ад 7 да 10 тысяч рэпрэсаваных.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках