19 красавiка 2024, Пятніца, 8:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы каласальны попыт на кіроўцаў

5
У Польшчы каласальны попыт на кіроўцаў

Праз два гады іх дэфіцыт дасягне 200 тысяч.

Попыт на паслугі вознікаў настолькі вялікі, што катастрафічна бракуе кіроўцаў, - піша на першай паласе Rzeczpospolita (пераклад - polskieradio.pl), дадаючы, што са студзеня будзе яшчэ горш. «Часы, калі танная таксоўка або, напрыклад, аўтамабіль Uber пад'язджаў праз некалькі хвілін, пасля выкліку, сыходзяць у гісторыю».

У кожным вялікім горадзе Польшчы бракуе, прынамсі, некалькіх тысяч кіроўцаў. Што да ўсяго сектара перавозак, у тым ліку і грузавых, то праз два гады дэфіцыт кіроўцаў дасягне 200 тысяч.

Экспэрты ўпэўненыя, што недахоп кіроўцаў ударыць па кішэнях кліентаў, бо немагчыма будзе доўга ўтрымліваць кошты. У той жа час, каб задаволіць рост попыту на перавозачныя паслугі, кампаніі, якія яшчэ нядаўна былі канкурэнтамі, аб'ядноўваюць сілы: калі, напрыклад, хтосьці заказвае таксоўку адной фірмы, прыязджае машына іншай.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках