19 красавiка 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паліна Шарэнда-Панасюк: Калгаснай дыктатуры - баста!

4
Паліна Шарэнда-Панасюк: Калгаснай дыктатуры - баста!
ПАЛІНА ШАРЭНДА-ПАНАСЮК

Кандыдатка ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заклікала берасцейцаў да ўдзелу ў акцыі 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Кандыдатка ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» заклікала берасцейцаў да ўдзелу ў акцыі 15 лістапада на Кастрычніцкай плошчы ў Менску.

Сёння ў Берасці прайшоў мітынг супраць завода АКБ, паведаміў карэспандэнт Charter97.org. Акцыя, у якой удзельнічалі больш за 400 чалавек, была дазволеная ўладамі і праходзіла ў парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Мітынг скончыўся выступам кандыдаткі ў дэпутаты ад грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Паліны Шарэнды-Панасюк з заклікам прыйсці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 15 лістапада і і прыняццем рэзалюцыі з патрабаваннем канчаткова закрыць завод АКБ.

«У нашых інтарэсах - каб гэтая дыктатура як мага хутчэй сышла з Беларусі. Таму я заклікаю ўсіх быць салідарнымі і ўзяць удзел у мітынгу на Кастрычніцкай плошчы ў Менску 15 лістапада а 18.00», - заявіла Паліна Шарэнда-Панасюк.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках