29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра парламент Польшчы будзе адкрыты для ўсіх ахвотных

Заўтра парламент Польшчы будзе адкрыты для ўсіх ахвотных

Сэйм і Сэнат будуць адкрытыя для наведвальнікаў з нагоды Дня Незалежнасці краіны.

З нагоды Дня Незалежнасці Польшчы 11 лістапада Сэйм і Сэнат будуць адкрыты для наведвальнікаў, перадае «Польскае радыё».

З 10.00 да 16.00 вы зможаце ўбачыць, апроч іншага, Галоўную залу, Калонную залу, галерэю залы пасяджэнняў Сэйма, Калідор Спікера.

Як кажа Мікалай Калушка з канцылярыі Сэйма, для наведвальнікаў будуць даступныя нават месцы закрытыя для дэпутатаў парламента: «Выключнай падзеяй стане адкрыццё кабінета спікера Сэйма. Варта мець на ўвазе, што гэта месца, дзе працуе другая асоба дзяржавы».

У Калоннай зале Сэйма пройдуць мастацкія майстар-класы, падчас якіх можна будзе, сярод іншага, навучыцца рабіць кукарды ў нацыянальных колерах.

У Сэнаце наведвальнікі змогуць убачыць залу пленарнага пасяджэння, фае, а таксама залы пасяджэнняў камітэтаў Сэната, у якіх захоўваюцца памятныя рэчы былых спікераў.

Асобы, якія хочуць наведаць Сэйм і Сэнат, павінны мець пры сабе толькі дакумент, які сведчыць асобу. У мэтах бяспекі наведвальнікі будынка будуць праходзіць праверку.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках