29 сакавiка 2024, Пятніца, 18:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя шчаслівыя краіны Еўропы: куды ехаць за пазітывам

Самыя шчаслівыя краіны Еўропы: куды ехаць за пазітывам

Доля шчаслівых людзей у ЕЗ паступова павялічваецца.

У 2018 годзе больш за 62% жыхароў Еўразвязу ва ўзросце ад 16 гадоў і старэй лічылі сябе цалкам шчаслівымі (14%) або шчаслівымі большую частку часу (48%) на працягу аднаго месяца. У параўнанні з 2013 годам доля шчаслівых людзей у ЕЗ павялічылася больш чым на два адсоткі. Пра гэта паведамляе Еўрастат на сваім афіцыйным сайце, піша segodnya.ua.

Самымі шчаслівымі краінамі Еўрапейскага звязу ў 2018-м сталі Бельгія, Нідэрланды, Аўстрыя і Фінляндыя. Узровень шчасця ў гэтых краінах складае 76%. У Люксембургу шчаслівымі сябе лічаць 74% людзей, у Гішпаніі - 72%, у Даніі - 70%. Найменш задаволены сваім жыццём жыхары Латвіі - 31%, Балгарыі - 35%, Харватыі - 42% і Літвы - 45%.

Цікава, што ў Гішпаніі экспэрты зафіксавалі самую высокую долю людзей, якія былі шчаслівыя ўвесь час - 29%.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках