25 красавiка 2024, Чацвер, 18:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Барацьба аб'яднала і мужчын, і жанчын, і пажылых людзей, і маладых»

3
«Барацьба аб'яднала і мужчын, і жанчын, і пажылых людзей, і маладых»

Прыклад салідарнасці крымчан.

Сёння праз прысуды падкантрольных Расеі судоў у Крыме без бацькоў засталіся больш за сотню дзяцей, паведамляе сайт Крым.Реалии. Некаторыя не ўбачаць тату на лінейцы ў школе, бацька не прыйдзе на ранішнік, ён не падтрымае дачку ў дзень вяселля, баба (у перакладзе з крымскататарскага - тата - заўв.) не зможа абняць сына-пераможцу спартыўных спаборніцтваў. Некаторыя з гэтых дзяцей не бачылі сваіх бацькоў з нараджэння. Іх таты - зняволеныя, якіх праваабаронцы ўважаюць палітычнымі вязнямі.

Мама аб'ядноўвае сям'ю, яна клапоціцца пра дзяцей за дваіх, вядзе гаспадарку. А цяпер мама - яшчэ і змагар. Змагар за справядлівасць, змагар за лёс каханага чалавека, змагар за мір і ўпэўненасць у заўтрашнім дні.

У гэтым выпуску гаворка пойдзе пра Лутфіе Зудзіеву.

«Сілавікі могуць прыйсці ў любы момант»

Яна марыла быць выхавальніцай - вучыць і развіваць дзяцей. Лутфіе Зудзіева - філолаг, настаўніца ўкраінскай мовы, калі нарадзіліся свае дзеці, зразумела, што больш хоча працаваць з малымі.

«Дзеці ў мяне асацыююцца з зялёнымі парасткамі, якія вельмі важна своечасова накіраваць, дапамагчы ім развівацца і дзесьці нават натхніць. Разам з імі паспрабаваць сябе ў розных сферах, развівацца шматбакова», - кажа праваабаронца, актывістка «Крымскай салідарнасці» Лутфі Зудзіева.

Чатыры гады таму яна адкрыла дзіцячы развівальны цэнтр «Эліф». Але ўжо праз тры месяцы пасля адкрыцця ў дзіцячы цэнтр прыйшлі з праверкай, потым з ператрусам пракуратура і ФСБ. Лутфіе мяркуе, што прычына - у яе грамадскай дзейнасці.

«Я не выключаю, што маглі быць і скаргі з боку насельніцтва, якое стэрэатыпна ставіцца да мусульманаў і крымскіх татар сёння. Другое, з чым я звязваю, гэта са сваёй грамадскай дзейнасцю», - кажа дзяўчына.

Сёння Лутфіе Зудзіеву часцей можна ўбачыць каля суду, на акцыях і сходах грамадзянскага аб'яднання «Крымская салідарнасць». Яна рэдка выпускае з рук тэлефон - увесь час на сувязі - каардынуе, дапамагае землякам.

ФОТА: KRYM.ORG

У 2018 ом Лутфіе была грамадскім абаронцам у судзе: бракавала адвакатаў, калі дзясяткі крымскіх татараў адначасова судзілі па ўсім Крыме за адзінкавыя пікеты. Людзі выйшлі на пратэсты, яны хацелі абараніць сваіх суайчыннікаў.

За год да гэтага затрымлівалі хворага бацьку Лутфіе, абшуквалі яго дом. Цяпер палітычны ціск закрануў ужо кожную трэцюю крымскататарскую сям'ю, падкрэслівае Лутфіе.

Вясной і саму Лутфіе затрымалі. Паводле версіі расейскіх сілавікоў, адзін з карыстальнікаў сетцы Facebook тэгнул яе ў допісе, дзе нібыта змяшчалася забароненая сімволіка Хізб ут-Тахрыр. А адбылося гэта яшчэ ў 2013 годзе. Лутфіе распавядае, што ў Цэнтры супрацьдзеяння экстрэмізму яе спрабавалі падмануць.

«Тут прысутнічае элемент маральнага ціску, ты застаешся сам-насам з прадстаўнікамі сілавых структур. І ў той дзень нас уводзілі ў зман: Эмілю Курбедзінаву і Ліле Гемеджы (крымскі адвакат і юрыст - КР) казалі пра тое, што ў Цэнтры цяпер нікога няма, нам казалі пра тое, што адвакаты не пад'ехалі», - успамінае праваабаронца.

Калі Лутфіе судзілі, працэс доўжыўся больш дванаццаці гадзін. У моцную спякоту, падчас посту, суайчыннікі цярпліва чакалі Лутфіе ля будынку суда. Яны стаялі да цемры, пакуль не скончыўся суд, які аштрафаваў яе на дзве тысячы рублёў (прыкладна 30 даляраў).

ФОТА: KRYM.ORG

Лутфіе кажа, што многія людзі не разумеюць, як веруючы чалавек, ды яшчэ і жанчына можа займацца праваабарончай дзейнасцю, быць грамадскай актывісткай.

«Цяпер для людзей у Крыме ёсць агульная задача - гэта барацьба з несправядлівасцю, гэта спроба спыніць тыя рэпрэсіўныя дзеянні, якія адбываюцца. І яна аб'яднала і мужчын, і жанчын, і пажылых людзей, і маладых, аб'яднала людзей, нягледзячы на нацыянальныя прыкметы. І аб'яднала нават па-за канфесійнай або рэлігійнай прыкмеце», - распавяла Лутфіе пра свае матывацыі.

Праваабаронца, актывістка «Крымскай салідарнасці» паспявае займацца і ўласнай сям'ёй - у Лутфіе чацвёра дзяцей, каханы муж, які падтрымлівае і дапамагае ва ўсім.

На думку Лутфіе, усе актыўныя крымчане цяпер разумеюць: за імі расейскія сілавікі могуць прыйсці ў любы момант.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках