19 красавiка 2024, Пятніца, 14:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гары Каспараў падтрымаў флэшмоб супраць «Паўночнай плыні – 2»

2
Гары Каспараў падтрымаў флэшмоб супраць «Паўночнай плыні – 2»
Фото: DELFI

Пуцінскі рэжым спрабуе падоўжыць сабе жыццё.

Знакаміты расейскі шахматыст, апазіцыянер Гары Каспараў падтрымаў правядзенне флэш-мобу з заклікам спыніць будаўніцтва расейскага газаправода «Паўночная плынь – 2», паведамляе svoboda.org.

З такой ініцыятывай на VII Форуме свабоднай Расеі, які праходзіць у Вільні, выступіла экалагічная актывістка Яўгенія Чырыкава. Яна прапанавала праводзіць акцыі і публікаваць фатаграфіі з хэштэгам #StopNordStream2, і Каспараў, як заснавальнік Форуму свабоднай Расеі, падтрымаў гэтую ідэю.

Раней Расея атрымала ўсе неабходныя дазволы для будаўніцтва «Паўночнай плыні – 2». ЗША і ЕЗ уважаюць, што газаправод узмоцніць энэргетычную залежнасць Еўропы ад Крамля. Супраць будаўніцтва таксама выступае Украіна.

У Вільні сёння прайшоў другі дзень Форуму, што пачаўся ў суботу. На яго прыехалі некалькі соцень удзельнікаў, як з Расеі, так і з усяго свету, у тым ліку і палітычныя эмігранты. Каспараў на адкрыцці Форуму казаў пра ролю нядаўна памерлага Уладзіміра Букоўскага і іншых дысыдэнтаў у пераменах у свеце, які адзначае юбілей падзення Бэрлінскага мура.

Сярод тэм дыскусій, між іншым, рэпрэсіўныя практыкі пуцінізму. Былы палітвязень Данііл Канстанцінаў сказаў, што рэжым рухаецца ў бок таталітарызму. Прыкладам з'яўляецца барацьба ўлады з іншадумствам, асабліва з рэлігійнымі меншасцямі. Нядаўні вязень расейскіх турмаў украінскі кінарэжысёр Алег Сянцоў заявіў, што «Ва Украіны і Расеі агульны вораг - Пуцін». Праваабаронца Леў Панамароў думае, што ў Расеі яшчэ не склалася паўнавартасная дыктатура, бо размова не ідзе пра адзінаасобную ўладу. А Яўгенія Чырыкава падкрэсліла рост колькасці акцый пратэсту ў краіне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках