19 красавiка 2024, Пятніца, 12:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Глеб: Такую атмасферу ў Беларусі не знойдзеш нідзе, акрамя Берасця

4
Аляксандр Глеб: Такую атмасферу ў Беларусі не знойдзеш нідзе, акрамя Берасця

Беларускі плэймэйкер выказаў меркаванне наконт берасцейскага «Дынама».

– "Дынама" можа атрымаць чэмпіёнства, можа, яны выступяць больш удала ў наступным годзе.

– Гучная піяр-кампанія з Дыега Марадонам можа на гэта паўплываць? Наўрад ці.

– Ну вы ж ведаеце, гэта так чыста – заплацілі, трошкі распіярыліся, каб цікавасць большая была менавіта да беларускага футболу, канкрэтна да берасцейскага "Дынама".

– Але адной цікавасці мала.

– Мала. Але паглядзіце, як гледачы ходзяць на "Дынама" Берасце, якая там атмасфера. І ўсе клубы, якія туды прыязджаюць і гуляюць, з'язджаюць, нават калі саступілі, у добрым эмацыйным настроі. Таму што такую атмасферу ў Беларусі, напэўна, не знойдзеш нідзе, акрамя Берасця, – сказаў Глеб у праграме "У людзях" на СТВ, паведамляе pressball.by.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках