29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Стамбуле знойдзены мёртвым заснавальнік «Белых касак»

1
У Стамбуле знойдзены мёртвым заснавальнік «Белых касак»
БЕЛЫЯ КАСКІ

Джэймс Ле Мезюр’е заснаваў НКА, якая фінансавала і навучала валанцёрскія арганізацыі ў зонах ваенных канфліктаў.

У Стамбуле знойдзены мёртвым Джэймс Ле Мезюр’е - заснавальнік некамерцыйнай арганізацыі Mayday Rescue, якая займалася фінансаваннем, забеспячэннем і навучаннем валанцёрскіх арганізацый у зонах ваенных канфліктаў, у тым ліку «Белых касак» у Сірыі. Пра гэта паведаміла ў панядзелак, 11 лістапада, агенцтва Reuters са спасылкай на дыпламата, які пражываў па суседстве з Ле Мезюр’е, паведамляе DW.

Са слоў суразмоўцы агенцтва, цела Ле Мезюр’е знайшлі ўранку 11 лістапада каля ягонага дома ў раёне Бейаглу ў цэнтральнай частцы Стамбула. Абставіны і прычыны смерці Ле Мезюр’е невядомыя.

Заслугі «Белых касак»

«Белыя каскі», як мяркуецца, выратавалі тысячы людзей у падкантрольных паўстанцам раёнах Сірыі ад бамбаванняў, якія ажыццяўляліся сірыйскім войскам і расейскай авіяцыяй.

Расея неаднаразова абвінавачвала гэтую валанцёрскую арганізацыю ў здымках пастановачных відэа з ахвярамі меркаваных хімічных нападаў, а таксама ў сувязях з тэрарыстамі. У сваю чаргу «Белыя каскі» абвінавачвалі РФ у ваенных злачынствах.

Mayday Rescue - няўрадавая арганізацыя з офісамі ў Амстэрдаме і Стамбуле. Яе праекты фінансуюцца ААН і ўрадамі розных краін. Гэтая НВА адыграла ключавую ролю ў станаўленні «Белых касак»: яна дапамагала з навучаннем валанцёраў, пастаўкамі абсталявання і медыкаментаў і дамаўлялася з урадамі заходніх краін аб фінансаванні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках