19 красавiка 2024, Пятніца, 22:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіну пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расейскую

6
Ва Украіну пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расейскую

Кошты бульбы ва Украіне ўдвая вышэйшыя, чым у Беларусі, Расеі ці Польшчы.

Ва Украіне заявілі, што пад выглядам беларускай бульбы прывозяць расейскую. Аналітыкі Украінскай плодаагародніннай асацыяцыі паведамляюць аб крытычнай сітуацыі з павелічэннем імпарту бульбы. Гістарычны максімум для Украіны быў зафіксаваны ў кастрычніку 2019-га - 92,6 тысячы тон. З пачатку сезона 2019/2020 гадоў завезлі ўжо больш за 142 тысяч тон. Гэта ў 529 разоў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года!

Кошты бульбы ва Украіне ўдвая вышэйшыя, чым у Беларусі, Расеі ці Польшчы. Украінскія экспэрты, якія заяўляюць пра тое, што «значная частка» завезенай бульбы з Беларусі мае расейскае паходжанне, ніяк не пацвярджаюць гэтыя словы. Пры гэтым прызнаюць, што наўпроставыя пастаўкі бульбы з Расеі таксама ажыццяўляюцца, бо яны не забароненыя.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках