24 красавiка 2024, Серада, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Топ-15 прадуктаў, на якія ў кастрычніку больш за ўсё выраслі кошты

1
Топ-15 прадуктаў, на якія ў кастрычніку больш за ўсё выраслі кошты

Сярод лідараў - грэчка і бананы.

Індэкс спажывецкіх коштаў у кастрычніку ў параўнанні з вераснем склаў 0,5%. Такія звесткі на сваім сайце апублікаваў Нацыянальны статыстычны камітэт. Tut.by паглядзеў, што падаражэла больш за ўсё.

У параўнанні са снежнем 2018 года ў кастрычніку інфляцыя склала 3,9%. Калі параўнаць гэты паказчык за студзень - кастрычнік гэтага года з інфармацыяй за гэты ж перыяд мінулага года, атрымаецца 5,8%.

Больш за ўсё за месяц падаражэлі харчовыя тавары. Індэкс спажывецкіх коштаў склаў 1%. Але калі параўноўваць са снежнем, то ўсё ж больш дадалі ў кошце нехарчовыя тавары - індэкс спажывецкіх коштаў склаў 3,5%, у той час як на харчовыя тавары 3,2%.

Індэкс спажывецкіх коштаў паслуг у параўнанні са снежнем дасягнуў 5,8%, а за апошні месяц яны падаражэлі ўсяго на 0,1%.

З прадуктаў больш за ўсё падаражэлі садавіна і гародніна. Агуркі - больш чым на 75%, памідоры - амаль на 55%, бананы - на 9% з лішнім.

Інфляцыя - гэта змена кошту пэўнага набору тавараў і паслуг асабістага карыстання ў часе. Індэкс спажывецкіх коштаў - афіцыйны паказчык інфляцыі ў Беларусі. Прынцыпы, паводле якіх ён разлічваецца, ужываюць не толькі ў Белстаце, але і ва ўсіх статыстычных установах свету.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках