23 красавiка 2024, aўторак, 11:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі «Нафтагаз» дамогся арышту рахункаў кампаніі «Газпрома» ў Японіі

17
Украінскі «Нафтагаз» дамогся арышту рахункаў кампаніі «Газпрома» ў Японіі

Расейская кампанія завінавацілася Украіне амаль 3 мільярды даляраў.

Нацыянальная акцыянерная кампанія «Нафтогаз Украины» дамаглася арышту рахункаў эмітэнта еўрааблігацый «Газпрома» ў японскіх іенах, што фактычна забараняе GazAsia Capital S.A. праводзіць плацяжы на карысць расейскага манапаліста, паведамляе unian.net.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні кампаніі са спасылкай на мемарандум новага выпуску еўрааблігацый «Газпрома». «Нафтогаз» дамогся арышту ў дачыненні SPV-кампаніі для выпуску еўрааблігацый расейскага манапаліста ў японскіх іенах - GazAsia Capital SA», - гаворыцца ў паведамленні. У кампаніі адзначылі, што «Газпрому» ўсё даражэй абыходзіцца невыкананне пастаноў Стакгольмскага арбітражу. Нават улічваючы велізарныя запасы газу, без замежных запазычанняў расейскі манапаліст не можа выконваць уласныя інвестыцыйныя праграмы.

«Калі «Газпром» яшчэ некаторы час будзе ігнараваць пастановы міжнароднага арбітражу, гуляць у несвядомых і не заўважаць арышты сваіх актываў, то адзінай яго надзеяй застануцца дзяржаўныя датацыі», - гаворыцца ў паведамленні. У «Нафтогазе» патлумачылі, што цяпер «Газпром» вінен «Нафтогазу» амаль 3 мільярды даляраў і яшчэ больш за 12 мільярдаў даляраў патрабуюцца ў новым арбітражы. У шэрагу замежных юрысдыкцый вядзецца судовая праца ў прызнанні і прымусовым выкананні пастаноў арбітражу. «На сёння ў якасці забеспячальнай меры «Газпром» на пастанову суда ўжо заплаціў 345 мільёнаў даляраў, а менавіта: 200 мільёнаў даляраў ангельскі камерцыйны суд абавязаў «Газпрам» выплаціць на дэпазітны рахунак суда ў якасці гарантыі выканання судовага развязання. 145 мільёнаў даляраў дывідэндаў ад Nord Stream замарозіў той жа суд летам гэтага года», - адзначыла прэс-служба НАК.

Адзначаецца, што ангельскі камерцыйны суд ужо арыштаваў 51% акцый швейцарскай кампаніі Nord Stream AG, якія належаць «Газпрому» і фізічна знаходзяцца ў Англіі. Таксама абавязаў расейскага манапаліста не здзяйсняць якіх-небудзь дзеянняў у Нідэрландах, накіраваных на вывад, утойванне або ўскладненне спагнання больш за 50% акцый нідэрландскай кампаніі Blue Stream Pipeline Company BV, якія яму належаць.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках