29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ізраіль выдаў ЗША расейскага хакера

Ізраіль выдаў ЗША расейскага хакера

Экстрадыцыя адбылася насуперак жаданням Масквы.

Улады Ізраіля экстрадавалі расейца Аляксея Буркова ў ЗША, дзе яго падазраюць у дачыненні да злачынстваў у сферы банкаўскай бяспекі.

Экстрадыцыя адбылася ўвечары 11 лістапада, паведамляе dw.com.

10 лістапада Вярхоўны суд Ізраіля адхіліў апеляцыю Буркова на пастанову міністра юстыцыі Аміра Аханы пра яго выдачу Злучаным Штатам.

У Вярхоўным судзе адзначылі, што гэтая пастанова была прынятая насуперак скаргам Расеі пасля вычарпальнага і дэталёвага вывучэння абставінаў справы.

1 лістапада была прынятая часовая забарона на экстрадыцыю расейца.

Праграміст з Санкт-Пецярбурга Аляксей Буркоў быў затрыманы ў снежні 2015 года ў аэрапорце Тэль-Авіва на запыт ЗША.

Расеец быў затрыманы паводле справы звязанага з Бурковым украінскага хакера Руслана Елісеева, што адбывае ў гэты момант турэмнае пакаранне ў ЗША паводле справы аб крадзяжы звестак 62 тысячаў банкаўскіх картаў. Аляксей Буркоў з'яўляўся стваральнікам сайта для продажу выкрадзеных звестак банкаўскіх картаў Cardplanet.cc, а таксама форуму для стасункаў хакераў Direct Connection.

Расея прапаноўвала Ізраілю абмяняць Буркова на ізраільцянку Наам Ісахар, якая была асуджаная да 7,5 гадоў калоніі за захоўванне і кантрабанду наркотыкаў.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках