20 красавiка 2024, Субота, 0:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Назарбаеў паведаміў, што спрабуе арганізаваць асабістую сустрэчу Пуціна і Зяленскага

10
Назарбаеў паведаміў, што спрабуе арганізаваць асабістую сустрэчу Пуціна і Зяленскага
НУРСУЛТАН НАЗАРБАЕЎ

Паводле ягоных словаў, прэзідэнт Украіны ўжо пагадзіўся.

Былы прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў на канферэнцыі ў міжнароднай палітыцы ў сталіцы краіны Нур-Султан заявіў, што спрабуе арганізаваць асабістую сустрэчу прэзідэнтаў Украіны і РФ Уладзіміра Зяленскага і Уладзіміра Пуціна. Пра гэта паведамляе Reuters (пераклад – gordonua.com).

Паводле ягоных словаў, Зяленскі ўжо пагадзіўся сустрэцца сам-насам і праінфармаваў пра гэта прэзідэнта Расеі.

Назарбаеў сказаў, што цяпер справа за Пуціным – пагодзіцца ён на такую сустрэчу ці не.

11 ліпеня адбылася першая тэлефонная размова Зяленскага з Пуціным.

Зяленскі гаварыў з Пуціным таксама 7 жніўня: пра напад баевікоў на пазіцыі Аб'яднаных сілаў ля Паўлаполля Данецкай вобласці, у выніку чаго загінулі чатыры ўкраінскія вайскоўцы. Зяленскі папрасіў суразмоўцу "паўплываць на той бок, каб яны спынілі забойствы нашых людзей". Кіраўнік Украінскай дзяржавы таксама заявіў, што няма патрэбы замацоўваць асаблівы статус Данбаса ў Канстытуцыі Украіны.

Прэзідэнт Украіны 7 верасня правёў трэцюю тэлефонную размову з Пуціным.

Цяпер дыпламаты вядуць падрыхтоўку да саміту ў нармандскім фармаце – сустрэчу кіраўнікоў Украіны, РФ, Францыі і Нямеччыны.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках